Так можна сказаць пра маю любімую настаўніцу беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №1 Клару Іларыёнаўну Сідзельнікаву. Яна любіла дзяцей, да ўсіх ставілася аднолькава паважліва і справядліва, навучаючы ўсіх, імкнулася навучыць кожнага. Яе ўрокі — гэта бясконцы пошук, эксперымент, «паездка» ў невядомае. Мову майго майстра, працяжную, сакавітую, спеўную, ніколі не забуду.
[caption id="attachment_14172" align="aligncenter" width="443" caption="К. І. Сідзельнікава з вучнямі"]
[/caption]
Настаўнік ад Бога! Святло душы — яе адмеціна. Любоў да працы — скарб яе. Працаваць з верай у чалавека і чалавечнасць — галоўны прынцып яе працы. Пра сваю прафесію яна гаворыць: «Сёння настаўнік — гэта працаўнік «у квадраце» або нават «у кубе». Настаўнік нясе адказнасць за сваіх вучняў, нават калі тыя ўжо сталі выпускнікамі школы і студэнтамі ВНУ.
Вырасла новае пакаленне вучняў. Але тыя, каго вучыла Клара Іларыёнаўна дзесяць, дваццаць, трыццаць гадоў таму, помняць яе, ды і яна помніць іх. Яна часты госць нашай гімназіі. Ніколі на абміне кабінет роднай мовы, пацікавіцца навінамі, дасць слушную параду. Дзякуй, што Вы на свеце ёсць, мая любімая настаўніца! Вы далі мне пуцёўку ў жыццё, і я не памылілася ў выбары прафесіі.
Людміла ЛАЗОЎСКАЯ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі №1 г. Капыля
Комментарии