Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Салон аўтамабіля павінен утрымлівацца ў чысціні

05.11.2011
3 5 кастрычніка 2011 года пачала дзейнічаць Пастанова №93 ад 20 верасня 2011 года Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Бесларусь, якая ўнесла дапаўненне ў Санітарныя нормы і правілы №11-10-94 «Санітарныя правілы па гігіене працы вадзіцеляў аўтамабіляў», зацверджаныя Галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь 27 студзеня 1994 года. На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 1993 года «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва», у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2000 года, Палажэння Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1331 ад 23 жніўня 2000 года, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь пастанавіла: дапоўніць пункт 8.4 Санітарных норм і правіл №11-04-94 наступным зместам: «Для выключэння магчымасці забруджвання верхняй вопраткі пасажыраў і іх багажу, салон аўтамабіля павінен утрымлівацца ў чысціні. Абшыўка салона і пасажырскія сядзенні не павінны мець механічных пашкоджанняў і бачных забруджванняў. Пры гэтым павінны быць створаны неабходныя ўмовы для правядзення рэгулярнай чысткі і ўборкі салона і багажнага аддзялення па меры іх забруджвання». У дадатак да патрабаванняў да транспартных сродкаў філіял Транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці яшчэ раз нагадвае ўсім перавозчыкам пасажыраў транспартнымі сродкамі катэторыі М1 і М2, у прыватнасці аўтамабілямі-таксі: на маршрутах у рэгулярных і нерэгулярных зносінах перавозкі пасажыраў неабходна выконваць з рэгістрацыйнымі знакамі тыпу 13 (з жоўтымі нумарамі). Гэта норма прадугледжана Дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь СТБ 914-99, які ўведзены ў дзеянне Пастановай №36 ад 30.06.2010 года Дзяржаўнага стандарта Рэспублікі Беларусь з 1 кастрычніка 2010 года. За парушэнне пункта №219 па санітарным становішчы салона транспартнага сродка ці пункта №8 за выкарыстанне транспартнага сродка для перавозкі пасажыраў без адпаведных рэгістрацыйных знакаў, правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў, зацверджаных Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №972 ад 30.06.2008 года, перавозчыкі пасажыраў прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле №18.14 частка 5 КоАП у памеры ад 0,5 да 4 базавых велічынь. Алег ЯКШЭВІЧ, намеснік начальніка транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей