Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

94

Асцярожна – грып!

03.11.2011
Раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа правяла чарговую акцыю пад назвай “Асцярожна – грып!”, якая адбылася ў гімназіі №1 г. Капыля. З уступным словам да навучэнцаў, настаўнікаў звярнуліся намеснік дырэктара ўстановы адукацыі Валянціна Балажынская, старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Ніна Жук, якая, дарэчы, паведаміла, што мэта акцыі – засяродзіць увагу на ўласным здароўі. Як вядома – лягчэй папярэдзіць хваробу, чым пасля яе лячыць. Таму неабходна шанаваць сябе, выконваць нескладаныя правілы для прафілактыкі захворвання.  Прысутныя таксама сталі сведкамі міні-спектаклю пра грып і як з ім змагацца, які прадэманстравалі члены агітбрыгады гімназіі №1. Разам з юнымі памочнікамі Ніна Паўлаўна ўручыла навучэнцам памяткі пра грып, а настаўнікам – сучасныя лекі для прафілактыкі гэтага непрыемнага захворвання. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей