Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 1)

02.11.2011
Прыём грамадзян. Да старшыні Салігорскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Сяргея Прахорчыка падчас прамой лініі і прыёму грамадзян па асабістых пытаннях, які праводзіўся 31 кастрычніка ў Капыльскім райвыканкаме, звярнулася 7 жыхароў раёна. Бізнес. У райвыканкаме разглядаецца пытанне аб стварэнні Цэнтра падтрымкі прадпрымальнікаў. Зарплата Сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна за студзень-жнівень склала 1173,3 тыс. рублёў. Эканомія. За тры кварталы 2011 года спажыванне электраэнергіі ў сельгаспрадпрыемствах раёна знізілася на 1,9% да леташняга ўзроўню. Падпіска. З 1 лістапада на Капыльшчыне пачалася падпіска на рэспубліканскія выданні, абласную газету і раённую “Слава працы” на 2012 год. Ліхацтва. З пачатку года супрацоўнікі АДАІ Капыльскага РАУС затрымалі 197 вадзіцеляў-парушальнікаў хуткаснага рэжыму дарожнага руху, з якіх спагнана каля 47 млн рублёў штрафу. 7 ліхачоў пазбаўлены вадзіцельскіх пасведчанняў.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей