Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Среди победителей республиканского творческого конкурса "Живая классика" школьница из Копыльского района

23.06.2022
Падведзены вынікі завочнага фіналу абласнога этапа рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», прысвечанага Году гістарычнай памяці. Сярод пераможцаў – школьніца з Капыльскага раёна. Навучэнка сярэдняй школы №3 г. Капыля Варвара Кашуба ў першай узроставай катэгорыі (пачатковыя класы) атрымала Дыплом ІІ ступені. Яна падрыхтавала ўрывак з твору Анатоля Грачанікава «Крывавая балада». Вядомы паэт у час вайны трапіў у петрыкаўскую вёску Ляскавічы. Там фашысты трымалі лагер для дзяцей, у якіх бралі кроў для сваіх салдат. Пра гэта паэт напісаў «Крывавую баладу», прысвечаную светлай памяці аднагодкаў. Сведка вайны Анатоль Грачанікаў прыгадвае, як гыркалі на іх аўчаркі, як канваіры прытушвалі аб іх далоні свае цыгаркі, як іх прывязвалі да шулаў, як крывавы шпрыц ворага «біў у сэрца прама». — Урывак з твору пра трагічныя падзеі вайны ў Год гістарычнай памяці мы выбралі нездарма. Варвара прачытала яго вельмі пранікнёна, ад усёй душы, — расказвае класны кіраўнік дзяўчынкі Наталля Пайвіна. — Над дэкламацыяй працаваць было лёгка, бо мая вучаніца даволі здольная, артыстычная, таленавітая. Яна не баіцца сцэны, публікі: ужо з першага класа дзяўчынка выступае на школьных і раённых мерапрыемствах. З другога класа прымае ўдзел у конкурсе «Жывая класіка». Таксама сёлета прызнана фіналісткай абласнога фестывалю «Я — даследчык», дзе прадстаўляла работу «Гісторыя аднаго чамаданчыка», прысвечаную сваёй прабабцы, якая прайшла праз засценкі канцлагера. Трэба адзначыць, што ў конкурсе прынялі ўдзел 98 навучэнцаў з першага па дзясяты класы з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна, якія прыслалі свае відэавыступленні з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры. Павел ШЭІН, Сяргей КОЗЕЛ  

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей