З 31 кастрычніка па 5 лістапада ў навучальных установах раёна праходзіць асенняя аздараўленчая кампанія.
У лагерах з дзённым знаходжаннем на базе гімназіі №1, СШ №3 г. Капыля, Быстрыцкай, Ванелевіцкай, Доктаравіцкай, Сл.-Кучынскай, Старыцкай, Семежаўскай і Цімкавіцкай СШ адпачнуць 250 вучняў. Прадугледжана першачарговае аздараўленне дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў і навучэнцаў, якія знаходзяцца на розных відах уліку. У планы работы ўстаноў адукацыі ўключаны мерапрыемствы, накіраваныя на бяспеку жыццядзейнасці навучэнцаў, дні здароўя, конкурсы, спартыўныя мерапрыемствы, кінавідэалекторыі. Таксама запланаваны экскурсіі на мемарыяльныя комплексы, у музеі і гістарычныя мясціны. У штатным рэжыме працуюць камп’ютарныя класы, гурткі на базе школ і ўстаноў дадатковай адукацыі.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии