Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

128

Всебелорусская молитва прошла в костеле Св. Петра и Павла в Копыле

22.06.2022
У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ўсе думкі беларусаў - памаліцца за Беларусь і тых, хто аддаў жыццё за Айчыну. Да ўсебеларускай малітвы далучыліся і католікі. Малітва за мір, за наш народ і яго дабрабыт гучала на беларускай мове ў касцёле святых Пятра і Паўла ў Капылі. — У гэты дзень мы молімся за нашых загінулых дзядоў і прадзедаў, якія змагаліся за нашу Перамогу, — адзначыў ксёндз Андрэй Калядка, пробашч парафіі святых Пятра і Паўла ў Капылі. – І ў гэты дзень асабліва молімся за памерлых у каталіцкім касцёле, просім, каб добры, міласэрны Бог прабачыў ім грахі, якія яны ўчынілі за сваё жыццё. Малітва з'яўляецца размовай, дыялогам з Панам Богам, таму вельмі важна, каб не толькі сёння мы маліліся за памерлых, але і кожны дзень. І касцёл каталіцкі, і праваслаўная царква толькі за мір, таму варта маліцца за памерлых, каб там яны атрымалі сваю ўзнагароду, каб убачылі Пана Бога тварам у твар. Таццяна БОХАН      

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей