Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

96

Страты ў вытворчасці малака недапушчальныя

02.11.2011
У гэты няпросты восеньскі перыяд многія сельгаспрадпрыемствы раёна зніжаюць вытворчасць малака, не выкарыстоўваюць усе рэзервы для таго, каб выйсці на больш высокія паказчыкі. Якія задачы ставіліся перад жывёлаводамі раёна на пачатку зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы? Як арганізаваць гэты працэс з мінімальнымі стратамі альбо зусім без іх? Пра гэта наша гутарка з першым намеснікам начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталем РАКЕВІЧАМ. — Віталь Аляксандравіч, якім чынам упраўленне райсельгасхарчу накіроўвала сельгасвытворцаў на пераход да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы? — Перад пачаткам зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы начальнікам упраўлення райсельгасхарчу быў падпісаны загад №81, у якім адлюстраваны ўсе пытанні па паспяховым правядзенні гэтага перыяду. За гаспадаркамі замацаваны адказныя спецыялісты зоаветэрынарнай службы раёна. Распрацаваны рэгламент мерапрыемстваў па ўтрыманні БРЖ, дзе абумоўлена ўсё па пунктах: што, калі і як неабходна выконваць, каб гаспадарка мела высокія рэзультаты. — Якія ж задачы стаяць перад жывёлаводамі  і як яны з імі спраўляюцца? — Задача адна — павелічэнне вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, як малака, так і мяса, і, безумоўна, паспяховае правядзенне зімова-стойлавага перыяду. Ва ўсіх гаспадарках жывёла не выпасваецца, пераведзена на зімовы рацыён кармлення. Маладняк таксама ўтрымліваецца ў памяшканнях. Усе фермы ўцеплены, вокны зашклёны, абабіты плёнкай. Для арганізацыі прагулак жывёлы на свежым паветры адрамантаваны і ачышчаны выгульныя двары, туды завозіцца салома. — Не думаю, што ўсё ўсюды ідзе гладка… — Сапраўды, выяўлены парушэнні рэгламенту, што, безумоўна, прыводзіць да падзення малака. У шэрагу гаспадарак не дабіраюць прадукцыі штодня. У раёне ёсць пяць сельгас-прадпрыемстваў, якія мінусуюць да ўзроўню мінулага года па валавым надоі — ААТ “Скабін” (93 %), “Прагрэс-2010” (84 %), “Піянер-Агра” (95 %), “П-з “Дусаеўшчына” (99 %), РСУП “Бабоўня” (75 %), СГФ “Руднае” (95 %). У сувязі з тым, што сёлета пагалоўе кароў у раёне вырасла больш, чым на 500 галоў, змяніліся ў бок змяншэння паказчыкі па надоі малака ад адной каровы, ёсць дзесяць сельгаспрадпрыемстваў, якія мінусуюць. — Напэўна, выяўляюцца і парушэнні тэхналогіі ўтрымання дойнага статка? — Так, шэраг патрабаванняў не ўсімі сельгаспрадпрыемствамі выконваецца. Адно з галоўных — для кармлення жывёлы выкарыстоўваць камбікорм толькі заводскай вытворчасці. Безумоўна, сёння існуюць цяжкасці па яго набыцці, аднак практычна ўсе гаспадаркі гэту праблему вырашаюць. Тым не менш, у ф-ле “В. Раёўка”, згодна з вынікамі праверкі, амаль два тыдні жывёла не атрымлівала ніякіх канцэнтратаў: ні заводскай, ні ўласнай вытворчасці. У выніку, хаця гаспадарка павялічыла дойны статак практычна на 40 галоў, аднак рэалі-зацыю малака ў параўнанні з адпаведным узроўнем мінулага года знізіла, зменшылася і яго таварнасць. Стан спраў у гэтай гаспадарцы сёння выклікае ў нас занепакоенасць, паколькі тут не толькі праблемы з камбікормам, але наогул з утрыманнем дойнага статка: не арганізавана дыферэнцыраванае кармленне, жывёла, якая знаходзіцца на прывязі, не падзелена па фізіялагічным стане, не заведзены індывідуальныя картачкі і г.д. Ёсць у нас прэтэнзіі і да іншых гаспадарак. Мы штодня выязджаем у сельгаспрадпрыемствы, аналізуем стан спраў, спрабуем разам са спецыялістамі разабрацца ў сітуацыі і знайсці з яе выхад. — Каму ж яшчэ неабходна перагледзець свае адносіны да справы? — Напрыклад, за папярэдні месяц дапусцілі падзенне малака звыш адной тоны РСУП “Бабоўня” — на 1060 кг, ДП “Грозава-агра” — на 1255 кг, ААТ “Суворава-Агра” — на 1600 кг. Самы нізкі надой ад адной каровы — 6,7 кг малака — у ААТ “Малінава”, яшчэ восем сельгаспрадпрыемстваў не дасягаюць паказчыка 10 кг, сярод іх ААТ “Прагрэс-2010”, “Праснакі”, “Суворава-Агра”, “П-з “Дусаеўшчына”, РСУП “Бабоўня”. РСУП “С “Прамень”, сельгасфіліялы “Крыніца”, “Браткава”. — Высокіх вынікаў дасягнуць цяжка, калі няма добрых кармоў, неабходных кармавых дабавак. Як у раёне абстаяць справы з гэтым? — Сёлета нарыхтаваны кармы ў дастатковай колькасці і добрай якасці. Думаю, што сітуацыя, калі некаторыя гаспадаркі літаральна з ног збіваліся ў пошуках кармоў напрыканцы зімы,  у  гэты раз не паўтарыцца. Толькі травяністых маецца 25 ц к.адз. на кожную ўмоўную галаву жывёлы, што на 1,6 ц больш, чым летась. Значна больш засыпана зернефуражу за кошт кукурузы. Гаспадаркі забяспечаны бялковай сыравінай дзякуючы таму, што закуплены шрот, ёсць сланечнікавы і рапсавы жмых. Збалансаванасці кармоў па цукрова-пратэінавых адносінах мы дабіваемся ўвядзеннем у рацыён патакі. За верасень-кастрычнік з цукровага камбіната яе было завезена 674 тоны і 12 656 тон жамерын. Аднак зноў-такі не ўсе гаспадаркі імкнуцца папаўняць рацыён жывёлы гэтымі дабаўкамі. Да пракладу, няма патакі ў “Праснаках”, “Доктаравічах”, “Малінаве”. Маюцца праблемы і з жамерынамі — у тым жа “Браткаве”, напрыклад, на МТФ “Заракаўцы” ні разу не завозілі. Добра  ў гэтым напрамку працуюць ААТ “Семежава”, СГФ “Руднае”, некаторыя іншыя гаспадаркі. — Важным паказчыкам работы жывёлагадоўчай галіны з’яўляецца таварнасць малака? Як ідуць справы ў гэтым напрамку? — Перад гаспадаркамі стаіць задача мець паказчык па таварнасці малака не менш за 90 %. У шэрагу гаспадарак гэта пазіцыя выконваецца. Самыя высокія рэзультаты ў ААТ “Капыльскае” (95 %), ЗАТ “Жыліхава” (94 %), ААТ “Суворава-Агра” (93 %), у сярэднім па раёне — 88 %. — У размове пра работу жывёлагадоўчай галіны нельга не ўзгадаць і пра мяса. Якія задачы стаяць на бліжэйшы перыяд перад гаспадаркамі, якія займаюцца адкормам БРЖ і свіней? — На вырошчванні буйной рагатай жывёлы неабходна мець сярэднясутачныя прывагі не менш за 625 г, свіней — для свінатаварных ферм — не менш за 500 г, на свінакомплексе — 550 г. Гутарыла Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей