Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

51

План проведения литературно-музыкального праздника «Цімкавіцкія вытокі»

20.06.2022
Паважаныя сябры! У аграгарадку Цімкавічы 25 чэрвеня пройдзе грандыёзнае літаратурна-музычнае мерапрыемства «Цімкавіцкія вытокі», прысвечанае дню нараджэння Кузьмы Чорнага.   ПЛАН правядзення літаратурна-музычнага свята  «Цімкавіцкія вытокі» 09.00 – малебен у храме Свяціцеля Мікалая Цуда-творцы аг. Цімкавічы (вул. Нясвіжская, 7а); 13.30-15.00 – тэматычны радыёканцэрт на працягу свята ў аг. Цімкавічы; 14.00 – урачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка загінулым воінам-пагранічнікам у аг. Цімкавічы (вул. 17-га Пагранатрада); 14.00-19.00 – праца пляцовак; 15.00-19.00 – «Літаратурнае падарожжа» (філіял «Літаратурны музей Кузьмы Чорнага» (вул. Слуцкая, 60); 16.00, 18.00 – экскурсія па экспазіцыі музея з чаяваннем «Каля самавара Кузьмы Чорнага»; 17.00     – прэзентацыя сумеснага з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі  праекта «Ён чуў сэрца народа»: віртуальная экспазіцыя да 120-годдзя Кузьмы Чорнага ў межах праекта «На хвалі часу,  у плыні жыцця»; 14.00-19.00 – выстава творчых работ навучэнцаў устаноў адукацыі Капыльскага раёна «Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма»; 15.40     – узнагароджанне ўдзельнікаў творчага конкурсу «Мае родныя мясціны…» па намінацыях: літаратурная творчасць «Кожны чалавек – гэта цэлы свет» і выяўленчае мастацтва «Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма»; 16.00, 18.00 – тэатральнае выступленне «Батлейкі»; 17.00     – пастаноўкі па творах Кузьмы Чорнага ў выкананні тэатральнай студыі «Іскрынка» (кір. Л.І. Ніжэвіч); з 16.00 – прэзентацыя дзіцячай літаратуры «Казкі кніжнай феі для любімых чытачоў» з удзелам беларускай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой; з 16.00 – гульня ў народным стылі «Фэсцік»; 15.00-19.00 –  кропка продажу сувеніраў музея; 15.00-19.00 – «Бібліятэчны падворак» (па вул. Слуцкай, каля галоўнай сцэны): – тэматычная выстава ДУК «Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі»; – літаратурная фотазона; – выступленне літаратараў Капыльскага раёна; – гістарычныя выставы «Год гістарычнай памяці» і «генацыд – злачынства без тэрміну даўнасці»; – фотагалерэя «Паміж мінулым і будучыняй»; 14.00-19.00 – «Горад майстроў» (парк адпачынку на вул. Слуцкай): – майстар-класы па ткацтве; – выстава-продаж народнага клуба майстроў «Скарбонка»; – выстава-продаж кніжных выданняў РВУ «Выдавецкi дом «Звязда»; 14.00-19.00 –    «Дзіцячы куток» (вул. Нясвіжская, 9): – гульнявыя і забаўляльныя атракцыёны для дзяцей; – праца інтэрактыўных пляцовак: фотазоны «Сялянскi быт» i «Замкавая гара», настольныя гульнi «Мая Беларусь», «Пазнай Беларусь», «Шашкi»; – праца роставых лялек і валанцёраў. 14.00-19.00 –    «Фудкорт па-цімкавіцку» (вул. Слуцкая): –  кропкі грамадскага харчавання Капыльскага раёна; – выставы сельскагаспадарчых арганізацый з дэгустацыяй страў беларускай кухні. 15.00-18.00 – Галоўная сцэна (вул. Слуцкая, 59). Урачыстае адкрыццё літаратурна-музычнага свята «Цімкавіцкія вытокi»: – выступленне народнага аркестра народных інструментаў «Капыльскія дудары»; – прывітальныя словы дырэктара ўстановы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» Сяргея Іванавіча Усіка, намесніка старшыні ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Аляксея Іванавіча Чароты; – узнагароджанне пераможцаў творчага конкурсу «Родныя мае мясціны…», прысвечанага Году гістарычнай памяці і дню нараджэння беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага; – выступленне літаратара, члена ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Віктара Анатольевіча Шніпа; – выступленне творчых калектываў мастацкай самадзейнасці: – народны ансамбль народнай музыкі «Капыляне»; – народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра»; – народны ансамбль народнай песні «Спадчына»; – вакальны квартэт «Ілона»; – узорная студыя эстраднага вакалу «Кліо»; – салісты і інструменталісты Капыльшчыны. 18.00 – Галоўная сцэна (вул. Слуцкая, 59). «Фарба-фэст па-цімкавіцку».

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей