Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Председатель Копыльского райисполкома провел очередной прием граждан (CMigrator copy 1)

20.06.2022
Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык правёў чарговы прыём грамадзян на выездзе. на гэты раз  — у адміністрацыйным будынку ААТ «Піянер-Агра». Да кіраўніка раёна паступілі два звароты. Першы з іх — па тэлефоне. Жыхар вул. Маладзёжнай у аг. Мажа скардзіўся на няякаснае правядзенне работ па рамонце даху ў адным з дамоў. Прайшлі дажджы, і назіраецца працяканне. Як запэўніў Сяргей Міхайлавіч, на месца выедзе камісія, якая правя-дзе абследаванне даху. Таксама камісія ўпраўлення капітальнага будаўніцтва дасць заключэнне, ці варта ў доме заяўніка праводзіць капітальны рамонт. З папярэдне ўзгаданага населенага пункта і з той жа вуліцы паступіла пытанне наконт рамонту дарожнага пакрыцця. Вядома ж, пракладка асфальту патрабуе вялікіх фінансавых затрат, таму пакрыццё будзе прыведзена ў належны стан іншым спосабам. — На рэспубліканскім семінары-нарадзе па актуалізацыі метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні значнае месца займала пытанне работы са зваротамі грама-дзян, — падкрэсліў Сяргей Пілішчык. — Сапраўды, было адзначана, што работа з насельніцтвам — першачарговая задача, якая стаіць перад дзяржавай. На форуме ўзняты пытанні эфектыўнай зваротнай сувязі і даверлівага дыялогу ўлады з людзьмі. Адзначу, што ў нашым раёне гэта работа наладжана належным чынам, але тым не менш мы яе будзем удасканальваць у адпаведнасці з апошнімі патрабаваннямі. Сяргей КОЗЕЛ  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей