Амаль трыццаць гадоў Маладзечна гасцінна збірае аматараў і прыхільнікаў творчасці на адну з самых значных культурных падзей горада і краіны – Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022». У праграме свята сёлета актыўны ўдзел прынялі і капыляне.
Дзень першы — дух творчасці
Уся атмасфера фестывалю была прасякнута духам творчасці, нацыянальнай самасвядомасці і вялікага гонару за нашы багатыя таленты і нашу краіну. Прывітанне ўдзельнікам і гасцям музычна-паэтычнага форуму накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што шматгадовая традыцыя фестывальных сустрэч на гасціннай маладзечанскай зямлі спрыяе высакароднай справе захавання і ўзбагачэння неацэннай спадчыны беларускай культуры. «Упэўнены, цяперашні форум, прысвечаны Году гістарычнай памяці і 140-годдзю беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, падорыць гледачам радасць доўгачаканых сустрэч з вядомымі дзеячамі мастацтва, стане цэнтрам прыцягнення маладых таленавітых выканаўцаў і зноў адкрые новыя імёны», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Адной з галоўных падзей праграмы традыцыйна застаецца Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. За права атрымаць запаведную ўзнагароду змагаўся 21 канкурсант з усіх абласцей рэспублікі і Мінска. Па рашэнні журы Гран-пры — прыз імя Уладзіміра Мулявіна — сёлета дастаўся канкурсантцы з Магілёва Ганне Рыбаковай. Дзяўчына скончыла Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.Куляшова па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія». Зараз яна працуе педагогам-арганізатарам у магілёўскай школе. Пераможца конкурсу выканала для шматлікіх гледачоў кампазіцыю, якую высока ацаніла журы — песню «Закаханая».
[caption id="attachment_115177" align="aligncenter" width="840"]
Майстар-клас па вырабе драўляных лыжак[/caption]
Першы дзень запомніўся ўсім удзельнікам маштабнага творчага форуму тэатральнымі пастаноўкамі і цікавымі выставамі, якія пераносяць гасцей у даўнія часы. Так, Капыльшчыну прадставілі майстры раённага цэнтра ткацтва і раённага цэнтра традыцыйнай культуры. А яшчэ ўдвая прыемна, што тварэнні іх рук выклікалі жывы інтарэс у тых, хто сам не адкрыў у сабе здольнасці да дэкаратыўнага мастацтва, але любіць і шануе гэтыя рэчы.
— На фестывалі мы прадставілі традыцыйнае ткацтва — закладныя ручнікі, дываны, паясы, — адзначыла дырэктар раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава. — Прыемна, што наша ўменне заўважылі: асаблівым попытам у прахожых карыстаўся наш майстар-клас. Гараджанам было цікава ўбачаць на свае вочы ткацкі станок, паспрабаваць свае сілы і ўплесці нітку. Як ткачыха, з радасцю магу засведчыць, што сёння ткацтвам працягваюць займацца маладыя майстры і сваё ўменне яны перададуць яшчэ маладзейшым.
[caption id="attachment_115178" align="aligncenter" width="840"]
Першы сакратар РК ГА «БРСМ» Настасся Збіруховіч (справа) на выставе эпох[/caption]
[caption id="attachment_115179" align="aligncenter" width="840"]
Удзельнікі аркестра народных інструментаў «Капыльскія дудары»[/caption]
Увагу маладзечанцаў і прыезджых прыцягвала і тэматычная пляцоўка «Мястэчка Капыль 17 ст.» Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі. Народны аркестр народных інструментаў «Капыльскія дудары» выконваў твор «Успамін старажытнага палаца», пад які адбывалася тэатралізацыя гістарычнага балю. Высокі ўзровень падрыхтоўкі капылян адзначыў і міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч.
Дзень другі — эстрада і класіка
Актывісты прафсаюзных арганізацый аграпрамысловага комплексу, культуры, інфармацыі, спорту і турызму, адукацыі, работнікі дзяржустаноў, прадстаўнікі маладзёжных арганізацый 11 чэрвеня наведалі Мала-дзечна, дзе сталі гледачамі спектакля «Чорная Панна Нясвіжа» Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы. Гэта містычная легенда аб каханні караля Жыгімонта і Барбары Радзівіл у адной дзеі Аляксея Дударава. Відовішчны і пачуццёвы спектакль сцвярджае, што галоўнае ў жыцці — захаваць здольнасць да вялікіх пачуццяў і вялікіх учынкаў.
Многа станоўчых эмоцый атрымалі нашы землякі і ад гала-канцэрта закрыцця «Настальгічны дывертысмент» ХХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022» з удзелам легенд беларускай эстрады, артыстаў, сучасных маладых выканаўцаў. Пачуць і праспяваць любімыя хіты гледачы маглі разам з народным артыстам Беларусі Уладзімірам Громавым, заслужанымі артыстамі Рэспублікі Беларусь Ірынай Дарафеевай, Аляксандрам Саладухам, Аленай Ланской, Уладзіславам Місевічам, ансамблямі «Сябры», «Песняры», «Чараўніцы», групай «Аўра», пераможцам шоу «Х-Фактар. Беларусь» Андрэем Панісавым і іншымі.
Уражанні з першых вуснаў
Галоўны бухгалтар
РК ГА «БРСМ»
Настасся Давыдзенка:
— На фестывалі беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне ўжо не першы раз. І кожны год ён здзіўляе сваім маштабам. Для гасцей горада падрыхтавана насычаная музычная, выставачная і тэатральная праграма. Я лічу, што такія фэсты неабходныя: гэта дэманстрацыя творчага патэнцыялу, добры настрой і выдатны адпачынак. Асабліва ўразіў спектакль «Чорная Панна Нясвіжа», гледачом якога мне пашанцавала стаць. Вельмі добрая, светлая пастанова, якая пакідае прыемныя ўспаміны і прымушае пра многае задумацца. Кожны, хто пабываў на фестывалі, дадому вяртаўся з масай станоўчых эмоцый.
Настаўнік Капыльскай дапаможнай
школы-інтэрната
Аксана Шабунь:
— На фестываль прыехала ўпершыню, і яго размах уразіў: паўсюль цікавыя экспазіцыі і выставы, вясёлыя песні і танцы. Спадабалася задумка прадставіць экспазіцыі ў стылі розных эпох. З вялікім задавальненнем паглядзела канцэртную праграму ў летнім амфітэатры з удзелам легенд эстрады і маладых зорак. У цэлым вельмі задаволена, што прыехала на фестываль.
Таццяна БОХАН
Комментарии