Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

56

Памолімся за памерлых

31.10.2011
Штогод вернікі Каталіцкага Касцёла 1 лістапада святкуюць урачыстасць Усіх Святых, а 2 лістапада ўспамінаюць і моляцца за сваіх памерлых продкаў, родных, сваякоў і знаёмых. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых. 1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ў адной літургічнай цэлебрацыі аддаюць пашану ўсім святым — як вядомым, так і невядомым, — якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Як вядома, Касцёл - гэта жывая супольнасць вернікаў, хрысціян, якія жывуць на зямлі і тых, хто ўжо скончыў шлях зямнога пілігрымавання і знаходзіцца прад абліччам Божым. На працягу года штодня мы ўшаноўваем людзей, святасць якіх была публічна вядомай і прызнанай Касцёлам, аднак сярод нас жылі і жывуць звычайныя людзі, пра святасць жыцця якіх вядома толькі Богу. Менавіта таму Урачыстасць Усіх Святых з’яўляецца сведчаннем еднасці Хрыстовага Касцёла, ушанаваннем і заклікам да жыцця з Богам і ў Богу. 2 лістапада прысвечана ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Калісьці, як ва ўсходняй, так і ў заходняй традыцыі Хрыстовага Касцёла ўспамін усіх памерлых адзначаўся адразу пасля святкавання Пасхі. Аднак з цягам часу з развіццём багаслоўя на Захадзе ўспамін памерлых пачалі адзначаць напрыканцы года (календарнага і літургічнага), калі ўсё наваколле нібыта замірае... Гэтую традыцыю ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў увёў абат бенедыктынаў у Клюні святы Адылон у 998 годзе. Вельмі хутка гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле. На працягу актавы Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, гэта значыць з 1 па 8 лістапада, Касцёл асаблівым чынам моліцца за памерлых. Таму ўсе каталікі павінны паклапаціцца пра тое, каб перад святамі прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, а таксама занядбаныя магілы паблізу. Згодна з хрысціянскай традыцыяй, недапушчальна прыносіць і спажываць на могілках ежу і спіртныя напоі, а таксама класці іх на магілы. Годным успамінам пра памерлых з’яўляецца запаленая на магіле свечка (або зніч) і кветкі, але перш за ўсё — малітва за супакой душы. Сардэчна запрашаю на супольную малітву: 1 лістапада Св. Імша ў 9.00 і 18.00, нешпары за памерлых — у 18.45. 2-8 лістапада Св. Імша — у 9.00, нешпары за памерлых — у 18.00. Таксама звяртаюся да ўсіх лю- дзей добрай волі аказаць фінансавую дапамогу для падвядзення і падключэння газу да будынку касцёла для ацяплення. Наведванне могIлак святаром: 2 лістапада 10.00 - Капыль, экзэквій за памерлых 12.00 - Чарнагубава 13.00 - Цімкавічы (старыя могілкі) 13.45 - Цімкавічы (новыя могілкі) 14.30 - Варонаўшчына 15.15 - Савічы 16.00 - Сцяпуры (Прусы) 16.45 - Капыль  (новыя могілкі ў напрамку в. Якубавічы) 18.00 - Нешпары за памерлых у касцёле. 3 лістапада 10.00 - Ржаўка 10.30 - Бабоўня,  экзэквій за памерлых 12.00 - Язвіны 12.45 - Руднікі 13.30 - Клецішча 14.30 - Нізкавічы 15.00 - Стары Капыль 16.00 - Кацельнікі 18.00 - Нешпары за памерлых у касцёле. 4 лістапада 10.00 - Аножкі 11.00 - Дусаеўшчына 12.00 - Андросаўшчына 12.30 - Вялешына 15.00 - Чырвоны Партызан 15 .30 - Калодзезнае 16.00 - Вялікая Раёўка 16.45 - Малая Раёўка 18.00 - Нешпары за памерлых у касцёле. 5 лістапада 12.00 - Карзуны 13.00 - Бор 14.00 - Харытонаўка 15.00 - Астрэйкі 16.00 - Думічы 18.00 - Нешпары за памерлых у касцёле. 6 лістапада 12.00 - Русакі 12.30 - Старыца 13.15 - Камсамольская 14.00 - Камень 18.00 - Нешпары за памерлых у касцёле. 7 лістапада 10.00 - Кель 10.30 - Скабін 11.30 - Астравок 12.30 - Грозава 13.30 - Доктаравічы 14.30 - Ванелевічы 18.00 - Нешпары за памерлых у касцёле. Таксама ёсць магчымасць за- прасіць святара на іншыя могілкі. Ксёндз Аляксандр ВІТКО  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей