Менавіта з такім пытаннем да Людмілы Ніжэвіч, старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах, звярнуліся два заяўнікі падчас выязнога прыёму грамадзян, які праходзіў у Слабадакучынскай СШ.
[caption id="attachment_114124" align="aligncenter" width="840"]
■ Да Людмілы Ніжэвіч ад імя жыхароў вул. Будаўнікоў звярнуўся Леанід Краўчанка[/caption]
Абодва — жыхары вёскі Слабада-Кучынка. Яны скардзіліся на дрэнны стан дарожнага пакрыцця вуліц Будаўнікоў і Кастрычніцкай і прасілі дапамагчы ў яго рамонце.
Старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў
Ірына Кісляк і Слабада-Кучынскага сельвыканкама
Нэлі Гусева, якія прымалі ўдзел у прыёме, паведамілі, што добра знаёмы з праблемай і робяць усе захады, каб яе станоўча вырашыць.
— Кожны прыём або прамая тэлефонная лінія — гэта магчымасць выявіць сістэмныя праблемы і аказаць дапамогу тым нашым суайчыннікам, каму яна сапраўды неабходная, — падкрэсліла Людміла Ніжэвіч. — Кожны зварот, які паступіў, знаходзіцца на кантролі, а адпаведныя даручэнні накіроўваюцца ў профільныя інстанцыі.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии