Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Урок памяти прошел в Слободокучинской средней школе

10.05.2022
Урок памяці з запрашэннем паважаных гасцей падчас рэспубліканскай акцыі «30 дзён да Перамогі» прайшоў у Слабадакучынскай СШ. — Урок памяці праводзіцца з моладдзю і дапамагае фарміраваць у падрастаючага пакалення павагу да подзвіга нашых продкаў, якія цаной свайго жыцця набліжалі Дзень Перамогі, — адкрываючы мерапрыемства, адзначыў настаўнік, дэпутат райсавета, член ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Барыс Дзенісюк. — У сучасным свеце, на жаль, страчваюцца самыя важныя і галоўныя жыццёвыя асновы, пераемнасць пакаленняў. Наша задача — сфарміраваць разуменне ролі продкаў, якія загінулі дзеля таго, каб мы і нашчадкі змаглі жыць спакойна і шчасліва ў мірнай, прыгожай і квітнеючай краіне. Дзеці і дарослыя разважалі пра гераізм і патрыятызм, людское шчасце і бесклапотнае дзяцінства, правільныя жыццёвыя прыярытэты. Пра тое, у аснове чаго заўсёды была і павінна заставацца гістарычная памяць народа, гаварылі ў сваіх выступленнях старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч, намеснік старшыні рэспубліканскага Савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Васіль Скрыннікаў, старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Вельмі пранікнёна ўзгадала гады ваеннага ліхалецця прадстаўніца пакалення дзяцей вайны, цяпер старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ «Старыца-Агра» Святлана Астрэйка. [caption id="attachment_113984" align="aligncenter" width="840"] ■ Нэлі Гусева, Ірына Кісляк, Людміла Ніжэвіч, Васіль Скрыннікаў і Святлана Астрэйка падчас сустрэчы[/caption] Пра тое, як у школе захоўваецца гістарычная памяць народа, расказалі члены клуба «Патрыёты Радзімы». Напрыклад, Ульяна Вярбіла робіць першыя крокі ў даследчыцкай дзейнасці. Сваю працу «Трагедыя вёскі Свідзічы» прысвяціла дзяўчынка памяці загінуўшых землякоў. А вось Аляксандра Грыцкевіч вывучыла жыццёвы і творчы шлях прадзеда Пятра Коршука. А вось Мікіта Коршук адзін са сваіх вершаў прысвяціў удзельніку Лаўскага боя Уладзіміру Качаноўскаму, у многім яму дапамагае яго маці, настаўніца рускай мовы Марына Коршук, якая таксама зай-маецца вершаскладаннем. У гэты ж дзень шаноўныя госці і адзінаццацікласнікі высадзілі туі (падораныя    выпускнікамі    школы)  паабапал дарожкі, што вядзе да помніка загінуўшым землякам, у памяць пра тых, хто здабываў Вялікую Перамогу. А таксама ўсклалі вянок і кветкі. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей