Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

8 мая - День Государственного герба и Государственного флага Республики Беларусь

08.05.2022
Мы, беларусы – мірныя людзі, Сэрцам адданыя роднай зямлі, Шчыра сябруем, сілы гартуем Мы ў працавітай, вольнай сям’і. Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь! Разам з братамі мужна вякамі Мы баранілі родны парог, У бітвах за волю, бітвах за долю Свой здабывалі сцяг перамог! Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь! Дружба народаў – сіла народаў – Наш запаветны, сонечны шлях. Горда ж узвіся ў ясныя высі, Сцяг пераможны – радасці сцяг! Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь! *** Дзяржаўны гімн выконваецца ў пачатку і ў шэрагу выпадкаў на заканчэнне важных дзяржаўных і грамадскіх падзей, у тым ліку пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду – пасля прынясення ім Прысягі. Грамадзяне могуць выконваць (праслухоўваць) Дзяржаўны гімн падчас народных, працоўных, сямейных свят і іншых урачыстых мерапрыемстваў пры забеспячэнні неабходнай павагі да яго. У якасці знака выказвання павагі да Дзяржаўнага гімна пры яго афіцыйным выкананні прысутныя слухаюць яго стоячы (мужчыны – без галаўных убораў, ваеннаслужачыя, іншыя асобы, для якіх прадугледжана нашэнне форменнага адзення, – у адпаведнасці з заканадаўствам).   Дарагія жыхары Капыльшчыны! Сардэчна віншую вас з днём, у які ўшаноўваюцца дзяржаўныя сімвалы. Гэта сімвалы суверэнітэту краіны, якія ўвасабляюць у сабе нацыянальную ідэю, адлюстроўваюць слаўную гісторыю і традыцыі, падкрэсліваюць нашу незалежнасць у выбары шляху развіцця. З’яўляючыся сувязным звяном паміж пакаленнямі, яны аб’ядноўваюць беларусаў у імкненні да справядлівасці, добрасуседства і міру. Менавіта з павагі да дзяржаўнай сімволікі, шанавання духоўных каштоўнасцей народа і культурнай спадчыны краіны пачынаецца любоў да Радзімы. Няхай у вашых сэрцах заўсёды жыве пачуццё гонару за нашу родную Беларусь, а ў кожным доме пануюць шчасце, утульнасць і дабрабыт. Людміла НІЖЭВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь   Шаноўныя землякі! Шчыра віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь! Перспектывы развіцця любой краіны пачынаюцца з павагі да яе дзяржаўных сімвалаў. Нашы герб і флаг – адлюстраванне велічы і прыгажосці роднай зямлі, пераемнасці гістарычных традыцый і непарыўнай сувязі мінулага, сучаснасці і будучыні краіны, мірнага, стваральнага характару беларусаў. Няхай гэта свята яшчэ больш з’яднае нас, умацуе пачуццё асабістай адказнасці і гатоўнасці самааддана працаваць на карысць роднай Беларусі. Сардэчна жадаем вам, дарагія землякі, шчасця, невычэрпнай энергіі, жыццёвага аптымізму і новых дасягненняў. Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей