Традыцыйна да свята Першамая абноўлена раённая Дошка гонару ў цэнтры Капыля. Цяпер на яе занесены назвы лепшых калектываў і партрэты працаўнікоў, якія забяспечылі высокія вытворчыя паказчыкі ў працы па выніках работы за 2021 год.

Раённы выканаўчы камітэт разгледзеў хадайніцтвы, прадастаўленыя прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі рэгіёну на сваіх кандыдатаў, і прыняў рашэнне аб занясенні на раённую Дошку гонару шасці лепшых калектываў і 26 добрасумленных працаўнікоў.
Лепшыя па прафесіі прадстаўлены ў розных галінах. Усе, хто занесены на раённую Дошку гонару, узнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама.
Больш падрабязна пра кожнага мы пісалі ў № 17 ад 5 сакавіка 2022 г.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии