Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Депутат парламента Людмила Нижевич посетила Копыльский государственный колледж

26.04.2022
Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч рабоце ў акрузе надае не меншае значэнне, чым заканатворчай дзейнасці ў парламенце. Вось і нядаўна яна пабывала ў аграгарадку Мажа, дзе ў ходзе прыёму грамадзян пагутарыла з калектывам Капыльскага дзяржаўнага каледжа. Сустрэча парламентарыя з людзьмі прайшла ў пашыраным фармаце – пры ўдзеле старшыні Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірыны Кісляк і старшыні Капыльскага сельвыканкама Вольгі Купрыенкі. [caption id="attachment_113540" align="aligncenter" width="840"] ■ Людміле Ніжэвіч пра ўмовы сучаснага навучання расказвае Анатоль Пяткевіч[/caption] Госці пазнаёміліся з выставамі, умовамі навучання і быту навучэнцаў. Цікавым стала абмеркаванне некаторых палажэнняў абноўленага «Кодэкса аб адукацыі». Дырэктар каледжа Анатоль Пяткевіч пазнаёміў з днём сённяшнім. У прыватнасці, колькасць навучэнцаў павялічылася з 500 да 517. Расказаў пра дзейнасць абласнога рэсурснага цэнтра, пра ўдзел у разнастайных рэспубліканскіх і міжнародных праектах і, вядома ж, пра рэалізацыю экапраекта «Мядовая заімка». Парламентарыі зацікаўлены ў падтрыманні пастаяннай зваротнай сувязі са сваімі выбаршчыкамі, падкрэсліла Людміла Ніжэвіч. Часта выказаныя людзьмі прапановы і ініцыятывы знаходзяць увасабленне ў рэальных законах. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей