Напярэдадні самага любімага і ўшанаванага ўсімі свята праваслаўных хрысціян — Вялікадня — у раённым цэнтры традыцыйнай культуры прайшоў майстар-клас па вырабе велікодных сувеніраў з саломкі.
Прысутныя з задавальненнем выконвалі работы і атрымлівалі адпаведныя навыкі ў тэхніцы пляцення. Майстэрству навучала настаўнік Цімкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў, майстар народнага клуба «Скарбонка»
Алена Бельская. Вырабы, створаныя сваімі рукамі, сталі падарункам да свята.
[caption id="attachment_113447" align="aligncenter" width="840"]
■ Над стварэннем сувеніраў з саломкі працуюць Бернарда Леаненка і Дзіна Брыль[/caption]
— Самае галоўнае, — адзначае Алена Сяргееўна, — што на нашым майстар-класе ўмельцы могуць навучыцца дарыць радасць родным і блізкім падарункамі, зробленымі сваімі рукамі. А радасць — і ёсць тое самае галоўнае, што павінна суправаджаць любое свята, і асабліва Вялікдзень!
Таццяна БОХАН
Комментарии