Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

54

На палетках раёна (CMigrator copy 3)

26.10.2011
Гудуць трактары Больш за тысячу гектараў зябліва было ўзнята гаспадаркамі раёна 24 кастрычніка. Усяго ж заарана 21 548 га з 30 915 неабходных. Справіліся з даведзеным заданнем земляробы СГФ “Крыніца”, на 91 % выкананы план у ААТ “Старыца-Агра”, “Семежава”, ф-ле В. Раёўка. Цукровыя буракі Салодкія караняплоды па стане на 25 кастрычніка ўбраны ў раёне на 4325 га (77 %), накапана 189 000 тон пры сярэдняй ураджайнасці 437 ц/га. Вывезена з палеткаў 148 802 тоны, у тым ліку за апошні дзень — 2622 тоны. Самая высокая ўраджайнасць культуры — у ААТ “Старыца-Агра” — 500 ц/га, ААТ “Капыльскае” — 473 ц/га, ААТ “Піянер- Агра” — 460 ц/га. Кукуруза на зерне Сярэднераённая ўраджайнасць кукурузы на зерне дасягнула 100 ц/га. Перавышаюць гэты паказчык дзевяць сельгаспрадпрыемстваў. Усяго намалочана 31 278 тон, ААТ “Старыца-Агра” сплюшчыла 2587 тон.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей