З мэтай далучэння насельніцтва раёна да здаровага ладу жыцця, прафілактыкі захворванняў і правапарушэнняў в. а. старшыні райвыканкама Ірынай Кісляк падпісана распараджэнне №453р ад 20 кастрычніка 2011 года, у якім рэкамендавана кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, старшыням галіновых прафсаюзаў, прафсаюзных камітэтаў у тэрмін да 16 лістапада заключыць дагаворы з адміністрацыяй фізкультурна-аздараўленчага комплексу на прадастаўленне платных паслуг. У сувязі з гэтым неабходна ўзгадніць з прадстаўнікамі вышэйпералічаных структур парадак, тэрмін і аб’ёмы аказваемых паслуг.
Для работнікаў працоўных калектываў гэта стане добрай магчымасцю для ўмацавання ўласнага здароўя.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии