Напярэдадні вялікага свята, у суботу, у касцёле святых Пятра і Паўла ў г. Капылі адбылося асвячэнне велікоднай ежы.

Урачыстая служба адбылася вечарам, дзе сабралася нямала людзей. Святая Імша прайшла і зранку ў нядзелю. Кулічы, яйкі, іншыя пачастункі ў канцы святочных служб былі асвечаны святой вадой.

Таксама з гэтай мэтай пробашч парафіі святых Пятра і Паўла ксёндз
Андрэй Калядка наведаў і некаторыя вёскі Капыльшчыны – Печураны, Лоцвіны, Думічы, Чырвоны Партызан, Чарнагубава.
Павел ШЭІН
Комментарии