Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

НОВОСТИ района одним абзацем (CMigrator copy 1)

26.10.2011
ЗВАРОТЫ. За 9 месяцаў у райвыканкам паступіла 149 зваротаў грамадзян – на 27% менш, чым за аналагічны перыяд 2010 года. Тэндэнцыя па зніжэнні колькасці зваротаў захоўваецца на працягу ўсяго перыяду. СЕЛЬВЫКАНКАМЫ. На чарговых пасяджэннях сельвыканкамаў у кастрычніку разглядваюцца самыя розныя пытанні – задавальненне бытавых патрэб насельніцтва, работа Савета грамадскага пункта аховы правапарадку, аб мерах па паляпшэнні культурна-масавай работы ва ўстановах раёна, зніжэнні захворванняў і павышэння культуры медабслугоўвання і інш. СЕМІНАР. Вынікі работы жывёлагадоўчай галіны былі падведзены на семінары, які прайшоў на базе СГФ “Руднае” і ф-ла “В. Раёўка”. Галоўныя заатэхнікі і галоўныя ўрачы сельгаспрадпрыемстваў на чале з першым намеснікам начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталем Ракевічам знаёміліся з навядзеннем парадку на прыфермскіх тэрыторыях, утрыманнем БРЖ. ТРАНСПАРТ. З мэтай выканання нарматываў сацыяльных стандартаў у ААТ “Аўтапарк № 21” працуе 59 адзінак аўтатранспарту, у тым ліку 30 аўтобусаў. Сёлета прадпрыемствам было набыта пяць новых “МАЗаў”. ГАНДАЛЬ. Для абслугоўвання жыхароў раёна ў Капыльскім райспажыўтаварыстве налічваецца 124 магазіны, у тым ліку 99 - на вёсцы, і 42 прадпрыемствы грамадскага харчавання. БІЗНЕС. СТАА “Бетон-Бокс” асвоіла 10,3 млрд рублёў інвестыцый, у тым ліку звыш $1 млн замежнага капіталу. На прадпрыемстве створана 90 працоўных месцаў, прадукцыя праходзіць сертыфікацыю. КАРМЫ. Гаспадаркамі раёна нарыхтавана 101 004 тоны кармавых адзінак травяністых кармоў, што складае 198 % да запланаванага. Практычна ўсе гаспадаркі перавыканалі даведзенае заданне.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей