Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Семья Волковых из агрогородка Семежево приняла участие в областном фестивале творчества «У добрым родзе ўсе ў згодзе»

01.04.2022
Лепшыя майстры Міншчыны, у ліку якіх была і сям’я Волкавых з аграгарадка Семежава, сабраліся на абласным фестывалі сямейнай творчасці «У добрым родзе ўсе ў згодзе». Ён праходзіць у рамках Рэспубліканскага фестывалю сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці». На гэты раз – у Лагойску. З 1998 года лепшыя сямейныя калектывы з усіх рэгіёнаў Міншчыны радуюць сваёй творчасцю на абласным фестывалі. Сёлета ў мерапрыемстве прынялі ўдзел 28 сямейных калектываў – а ўсяго больш за 150 удзельнікаў з 22 рэгіёнаў вобласці прадэманстравалі разнастайнасць жанраў аматарскай творчасці і розныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.  Фестываль уключаў у сябе выставу работ дэкаратыўна-прыкладной і мастацкай творчасці «Фантазіі палёт і рук тварэнне», а таксама творчую прэзентацыю-канцэрт «Сям’я – шчаслівая планета», які ладзілі сямейныя аматарскія калектывы Мінскай вобласці. – Як і заўсёды, разам з сынам Раманам мы выставілі свае тканкі і правялі майстар-клас ткацтва пояса на кроснах і на дошчачках, – расказвае ўдзельніца фестывалю, дырэктар раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава. – Акрамя таго, мая матуля Святлана Анатольеўна Пупейка частавала гасцей смачнай выпечкай. Наша праца не засталася незаўважанай, і мы атрымалі Дыплом за захаванне і пераемнасць мастацкіх традыцый рамяства. Увогуле, на свяце было і прыгожа, і смачна, бо тут адбылася і самая сапраўдная дэгустацыя. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей