Апошні дзень масленічнага тыдня выдаўся надзвычай цікавым і сонечным. Масленіца заклікала ўсіх удосталь павесяліцца, патанцаваць і пакаштаваць смачныя і сытныя бліны.

Таленавітыя і артыстычныя супрацоўнікі раённага цэнтра культуры і цэнтра традыцыйнай культуры, Цімкавіцкага і Грозаўскага СДК "Весялухі", Лоцвінскага цэнтр культуры і вольнага часу "Лоцвінскія ўдалухі" падрыхтавалі выдатныя выступленні і для ўсіх прадставілі святочны тэатралізаваны паказ «Шырокая Масленіца». Гучалі рускія народныя песні і запальныя танцы. Акрамя гэтага ўсіх весялілі і роставыя лялькі. Для ўсіх жыхароў и гасцей горада проводзіліся розныя конкурсы і гульні, за што атрымлівалі смачныя пачастункі.

Займальным было і тое, калі развітвалася Масленіца, пасля чаго выйшла Вясна, якая павітала ўсіх і пачаставала румяным і смачным пірагом.

Кульмінацыяй свята стала традыцыйнае спаленне пудзіла Масленіцы, дзе ўсе прысутныя сабраліся ў вялікі карагод, каб ўсё дрэннае і нядобрае знікла разам з пудзілам.

Але спачатку неабходна было правесці абрады, каб год быў добрым, насычаным і яскравым. Для таго, каб дзяўчына, якая хоча выйсці замуж у гэтым годзе, павінна абыйсці вакол пудзіла Масленіцы тры разы. Каб год быў пладародным неабходна зрабіць першую баразну. А каб усё дрэннае і благое знікла, на Масленіцу павязвалі стужкі, якія згаралі разам з ёй.
Наталля ДАВЫДЗЕНКА
Комментарии