Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

60

Восеньская абрэзка саду

18.10.2011
Некаторыя віды абразанння дрэў можна і нават рэкамендуецца праводзіць не толькі ўвесну, але і ўвосень. Напрыклад, калі трэба амаладзіць старыя расліны ці калі раслінам патрэбна аптымальнае абразанне, гэта значыць мяккае рэгуляванне і асцярожнае выпраўленне формы, а не радыкальнае падразанне. Акрамя таго, восеньскае абразанне можа спатрэбіцца тым дрэвам, якія былі зламаны ветрам ці пашкоджаны хваробамі. Вядома, некаторыя віды абразання патрабуюць глыбокіх адмысловых ведаў і вялікага досведу. Такую працу лепш даручыць прафесіяналам. Але ёсць агульныя рэкамендацыі, якія тычацца найболей часта выкарыстоўваемых відаў абразання. Яны павінны дапамагчы садоўніку-аматару ў набыцці элементарных навыкаў. Асноўныя прылады — вострыя нажніцы, нож і піла. Яшчэ да абразання вызначыцеся з мэтай — прарэджванне, амаладжэнне ці нешта іншае. Асноўнае правіла абразання — праводзіць яго трэба на 5 мм вышэй пупышкі (злева), якая расце ў вонкавы бок. Калі разрэз размешчаны заблізка да пупышкі, яна можа засохнуць. Калі ж разрэз размешчаны занадта высока над пупышкай, высахне размешчаная над пупышкай частка галінкі. Тоўстыя сукі трэба спілоўваць паэтапна, каб пазбегнуць пашкоджанняў кары на самым ствале. Сукі адпілоўваюць на некаторай адлегласці ад ствала, пакідаючы невялікае патаўшчэнне, так званыя галінкавыя кольцы. У выніку расліна ўтворыць новыя тканкі, якія пакрыюць рану, і паверхня зрэзу гоіцца адносна хутка. Правільнае абразанне практычна не змяняе вонкавы від расліны, радыкальныя меры — выключэнне. Разрэз не павінен быць занадта глыбокім і параніць апорныя галінкі, але ў той жа час не павінны заставацца пянёчкі. Каб забяспечыць добры рост расліны, заўсёды трэба выдаляць дзікія парасткі, якія вырастаюць ад каранёў, і тыя лісты, якія маюць іншы від і іншую форму; хворыя, адміраючыя і пашкоджаныя сукі, галінкі; буйныя раздвоеныя галінкі ў выглядзе відэльца, калі яны растуць блізка адна ад адной (адну з галінак выразаюць у месцы разгалінавання ці моцна кароцяць яе, калі гэта новая галінка). У старых дрэў часта неабходна выдаляць тоўстыя галіны і сукі. Калі зрабіць гэта неасцярожна, на дрэве могуць утварыцца доўгія рваныя раны, якія лечацца вельмі доўга і прычыняюць вялікую шкоду расліне. Таму вялікую цяжкую галінку спілоўваюць па частках. На вызначанай адлегласці ад месца злучэння са ствалом яе спачатку падпілоўваюць знізу прыблізна на палову таўшчыні галінкі. А другое надпілоўванне робяць ужо з верхняга боку галінкі на невялікай адлегласці ад першага і таксама да паловы дыяметра. Магчыма, галінка зломіцца ў месцах спіла ўжо пад уздзеяннем уласнай вагі і на яе месцы застанецца пянёк. Наступнае — канчатковую спілоўку праводзяць ужо па галін-кавым кольцы, гэта значыць па патаўшчэнні ў месцы злучэння са ствалом. Калі рана вялікая, дастаткова  асцярожна  падраўноўваюць краі зрэзу вострым нажом і затым зафарбоўваюць сродкам для апрацоўкі зрэзаў. Святлана КАЛТОВІЧ, г. Мінск  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей