Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

61

Прямая линия «Слухаем вас, матулі» прошла в Копыльском райисполкоме

17.10.2011
У рамках Тыдня маці 12 кастрычніка была  арганізавана традыцыйная прамая лінія «Слухаем вас, матулі!” з  удзелам прадстаўнікоў некаторых раённых структур. Падчас яе было прынята пяць зваротаў. Як заўсёды, на першым плане – жыллёва-бытавыя праблемы. Напрыклад, жыхарку в. Ч. Дубрава Ніну Турэйка і жыхара в. Калінаўка Сл.-Кучынскага  сельсавета  Аляксандра Вірта цікавіла пытанне  аднаўлення вулічнага асвятлення ў сельскіх населеных пунктах. Жыхары дома №1 “Е” па вул. Цімкавіцкай у Капылі ўзнялі праблему якасці будаўніцтва іх дома, з-за чаго нізкая тэмпература ў кватэрах. Жанна Лобан з в. Навасёлкі прасіла дапамогі па афармленні дзіцяці на аздараўленне (ёй да-дзены тлумачэнні начальнікам райаддзела ФСАН). Некалькі праблем узняў Віктар Дашкевіч з в. Калодзезнае. У прыватнасці, ён звярнуў увагу на пра-вільнасць пафарбоўкі прыступак для людзей, якія слаба бачаць, на аднаўленне  пашкоджанага калодзежа непадалёку ад яго дома ў в. Калодзезнае, на праверку якасці вады ў іх населеным пункце і на прыезд машыны для флюараграфічнага абследавання вяскоўцаў. Дарэчы, усе пытанні накіраваны на разгляд пэўным службам і будуць знаходзіцца на кантролі ў райвыканкаме. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей