Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

83

Нашы галасы над родным краем

31.05.2010

Вось ужо звыш дзесяці гадоў мой лёс звязаны з рэдакцыяй газеты “Слава працы”. Любоў да слова, роднай мовы прывяла мяне спачатку на філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, пасля заканчэння якога давялося непрацяглы час папрацаваць у школе, у маладзёжнай арганізацыі. Але недзе ў глыбіні душы была нейкая цяга да работы са словам. Магчыма, таму і звярнуўся ў рэдакцыю. Прайшоў праз карэктарскую, карэспандэнцкую “кухню”. Не ўсё адразу атрымлівалася, але дзякуючы дапамозе старэйшых калег, прафесіяналаў праходзіла маё журналісцкае станаўленне.  Не буду ўтойваць, працаваць на радыё хацелася даўно. І вось мара ажыццявілася. Пачынаў як дыктар праграмы мясцовага радыёвяшчання “Раніца Капыльшчыны”, крыху пазней стаў загадчыкам аддзела радыё і інфармацыі. Разам з Маргарытай Саковіч мы і цяпер расказваем пра жыццё раёна, знаёмім з яго жыхарамі, робім прыемнае слухачам, дорачы віншавальныя паштоўкі.

Безумоўна, жыццё не стаіць на месцы. Старыя “бабіннікі” і іншыя магнітафоны заменены сучаснай камп’ютэрнай тэхнікай і дыктафонамі. Для запісу праграм з’явілася новая радыёстудыя. Павялічылася колькасць выхадаў “Раніцы Капыльшчыны”. Зараз нас можна пачуць у аўторак, сераду, пятніцу і суботу. Застаецца толькі працаваць, каб нашы галасы разляталіся над родным краем.

Сяргей КОЗЕЛ,

загадчык аддзела радыё і інфармацыі


Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей