На гэтым тыдні працоўныя калектывы раёна наведала старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч.
Тэмай сустрэч і дыялогавых пляцовак стала абмеркаванне змен і дапаўненняў у праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Людміла Іванаўна расказала пра найбольш важныя, на яе думку, моманты праекта Асноўнага закона. Сярод іх — забеспячэнне дзяржавай захавання гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа пры абароне Айчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта новая норма ў Канстытуцыі, якая з’явілася ў сувязі з частымі спробамі перапісаць гісторыю і прынізіць подзвіг нашага народа. У той жа час, падкрэсліваецца ў праекце, Рэспубліка Беларусь выключае ваенную агрэсію са сваёй тэрыторыі ў адносінах да іншых дзяржаў, а ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі можа выкарыстоўваць калектыўную абарону для забеспячэння суверэнітэту і тэрытарыяльнай каштоўнасці.
[caption id="attachment_110244" align="aligncenter" width="840"]
■ Падчас сустрэчы ў Капыльскім райвыканкаме[/caption]
Другі момант — замацаванне ў абноўленым дакуменце паняцця шлюбу як саюза жанчыны і мужчыны, якія маюць роўныя правы ў шлюбе і сям’і. Гэта адпавядае грамадскім і рэлігійным каштоўнасцям нашага народа. На думку дэпутата парламента, нам не варта ў гэтым напрамку прытрымлівацца тэндэнцый Еўропы, дзе ва ўгоду ўяўнай талерантнасці разбураецца інстытут традыцыйнай сям’і — а гэта аказвае прамое адмоўнае ўздзеянне на дэмаграфічную сітуацыю ў краінах кантынента.
[caption id="attachment_110194" align="aligncenter" width="840"]
■ У прэзідыуме - парламентарый Людміла Ніжэвіч і намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дубіна[/caption]
Таксама ў праекце Канстытуцыі сказана аб развіцці ў краіне атамнай энергетыкі ў мірных мэтах і забеспячэнні бяспекі пры вытворчасці і выкарыстанні атамнай энергіі. Гэта галіна энергетыкі папулярная ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Еўропе, дзе вялікая ўвага надаецца пытанням экалогіі.
Яшчэ адна новая норма, якую прапануецца замацаваць у Канстытуцыі, абвяшчае, што кожны павінен праяўляць сацыяльную адказнасць, уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства і дзяржавы. Гэта сведчыць аб тым, што прайшоў час спажывецкага стаўлення да ўсяго, што адбываецца. Грамадзянін павінен не толькі патрабаваць ад дзяржавы, каб яна забяспечыла яму даброты, але і сам прымаць удзел у іх стварэнні. Пачынаць можна з малога: прыбраць тэрыторыю каля пад’езда, адрамантаваць пясочніцу, унесці іншы пасільны ўклад у агульную справу для сябе і сваіх жа суседзяў. Партнёрства дзяржавы і грамадзяніна — гэта тэндэнцыя ўсіх развітых краін свету.
Спынілася Людміла Ніжэвіч і на шэрагу іншых прапанаваных новаўвядзенняў, у прыватнасці, абмежаванні колькасці тэрмінаў, на якія выбіраецца Прэзідэнт, а таксама яго мінімальнага ўзросту і грамадзянства; функцыях і дзейнасці Усебеларускага народнага сходу.
Дэпутат парламента сустрэлася са спецыялістамі структурных падраздзяленняў Капыльскага райвыканкама, работнікамі райаграсэрвісу, цэнтральнай раённай бальніцы, Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», Капыльскага вопытнага лясгаса. Акрамя тлумачэнняў Людміла Іванаўна выслухала прапановы, адказала на пытанні, якія хвалююць насельніцтва.
[caption id="attachment_110193" align="aligncenter" width="840"]
■ Дэпутат Людміла Ніжэвіч (справа) і намеснік старшыні райвыканкама Святлана Лосік гутараць з работнікамі райаграсэрвісу[/caption]
[caption id="attachment_110204" align="aligncenter" width="840"]
■ Падчас сустрэчы з калектывам ЦРБ[/caption]
Жыхарам горада і раёна таксама была дадзена магчымасць падзяліцца сваімі праблемамі і падчас прыёму грамадзян.

Дарэчы, такія сустрэчы ў арганізацыях у бліжэйшы час прадоўжацца, таму ёсць яшчэ час падумаць над праектам Канстытуцыі і ўнесці свае прапановы і заўвагі.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии