Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Внештатные авторы районной газеты о проекте Конституции

12.01.2022
Да абмеркавання праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь далучаюцца і пазаштатныя аўтары раённай газеты "Слава працы". Сярод якіх і Канстанцін Карнялюк. [caption id="attachment_110119" align="alignleft" width="181"] Канстанцін Карнялюк[/caption] Мяне як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь надзвычай радуе і сэрца саграваецца ад таго, што ў гэтыя зімовыя дні літаральна ва ўсіх гарадах, пасёлках і вёсках Бацькаўшчыны ідзе актыўнае абмеркаванне праекта новай Канстытуцыі краіны, працуюць шматлікія дыялогавыя пляцоўкі, заўважальна ўзрасла грамадзянская актыўнасць сучаснікаў. І, наадварот, абурае, што знаходзяцца сярод нас абыякавыя людзі, усялякага кшталту ныцікі і песімісты, якія ў курылках і падваротнях па старынцы пачынаюць балбатаць ды  плявузгаць, што ад іх голасу нічога не залежыць, што нічога не зменіццца. Гэта пазіцыя няграматная і апатычная, несур’ёзная, пазіцыя нявыхаваных людзей, якім хочацца, каб толькі каўбаса ды гарэлка былі на стале. Гэта погляд людзей з пасіўна-сузіральніцкай пазіцыяй, людзей перакаці-поле, без роду-племені, для якіх словы “Бацькаўшчына”, “Айчына”, “Беларусь” – пусты гук. Чаму я пішу гэтыя нататкі? Я перакананы: чым больш людзей прыме сёння ўдзел у абмеркаванні Асноўнага Закона дзяржавы, тым больш прагрэсіўным і цывілізаваным будзе варыянт Канстытуцыі ў канчатковым выглядзе. Якасць Асноўнага Закона нашай дзяржавы залежыць ад кожнага з нас! Беларусы ды беларускі проста абавязаны прыняць актыўны ўдзел у абмеркаванні Канстытуцыі – гэта сёння задача №1. Не павінны быць пасіўнымі сузіральнікамі ні людзі ў гадах, ні моладзь. А пазіцыя тых, хто збег з бацькоўскай зямлі і хто сёння пачынае “брахаць” з чужыны, няхай застаецца ў іх пустых галовах. Завочныя лідары-“змагары”, якія кіруюцца парадамі заморскіх дзядзькаў ды цётак, нам не патрэбны. Лічу, што крэатыўнасць і адукаванасць, інфармацыйная дасведчанасць нашай моладзі можа стаць добрым дапаўненнем да вопыту старэйшых пакаленняў беларусаў. Мы, старэйшае пакаленне, павінны выкарыстоўваць інтэлектуальны, духоўна-маральны патэнцыял моладзі. Бо па прынятых законах ім заўтра давядзецца жыць і працаваць. Заканамерна, што ў змяненнях Канстытуцыі прадугледжаны артыкул, згодна якому дзяржава садзейнічае ўсебаковаму развіццю моладзі, стварае неабходныя ўмовы для яе актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці. Аднак не трэба забываць, што і патэнцыял моладзі павінен быць накіраваны на інтарэсы грамадства. Вельмі добра, што выпрацаваны праект вынесены на ўсенароднае абмеркаванне — менавіта мы, грамадзяне, можам вызначыць, наколькі ён адпавядае сацыяльнаму запыту, альбо скарэктаваць яго. Адзначу, што на пасяджэннях дыялогавых пляцовак бываюць вельмі гарачыя спрэчкі. Прадстаўнікі працоўных калектываў здольныя прадстаўляць інтарэсы простых працаўнікоў. Мэтазгоднасць тых ці іншых прпаноў вызначаць падчас абмеркавання фінальнага праекта. Толькі потым яго вынесуць на Рэферэндум — тады непасрэдна Народ і прыме рашэнне. Некаторыя чамусьці забываюць, што Канстытуцыя – гэта галоўны Закон нашага жыцця, на аснове якога прымаюцца літіральна ўсе прававыя акты для розных сфер грамадскай дзейнасці, а таму ён павінен адпавядаць часу, запытам грамадзян, быць скрупулёзна вывераным, паўнамоцным і абавязковым для выканання ўсімі беларусамі, незалежна ад іх пасад, званняў, сацыяльнага статусу. Менавіта таму ў абмеркаванні тэксту з папраўкамі павінны прыняць удзел як мага больш жыхароў краіны. Плюралізм думак – прыкмета дэмакратычнага і сапраўды Народнага развіцця краіны. Я цалкам падтрымліваю ідэю аб захаванні гістарычнай праўды і памяці пра гераічны подзвіг беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Вельмі важна, што Беларусь выключае агрэсію ў адносінах іншых дзяржаў - гэта пацвярджае міралюбівы характар дзяржаўнай палітыкі і гарантаванае права на неўмяшанне ў справы краін-суседзяў. Сацыяльная накіраванасць палітыкі – важны аргумент для многіх, асабліва для найбольш уразлівых катэгорый насельніцтва: ветэраны вайны і працы, інваліды, адзінокія састарэлыя людзі, хранічна хворыя, сіроты, шматдзетныя. Усім ім, як і раней, будуць аказвацца розныя віды сацыяльных дапамог і выплат. Сёння мы перажываем за Першы этап. Другі пачэсны этап – актыўны ўдзел у рэферэдуме па Канстытуцыі – таксама ўжо хутка адбудзецца.  Тым самым мы рэалізуем  сваё канстытуцыйнае права на непасрэдны ўдзел у кіраванні справамі дзяржавы.  Важна не толькі выйсці з народа, але застацца з народам ў самыя цяжкія і складаныя моманты! Канстанцін Карнялюк

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей