У лютым 2022 года адбудзецца рэферэндум па прыняцці новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мы звярнуліся да прахожых на вуліцах Капыля з пытаннем: што яны чакаюць ад гэтай падзеі?
Уладзімір ІВАНОЎ, грамадзянін Расійскай Федэрацыі:
— Беларусь я палюбіў з першага позірку. Дзесяць гадоў таму прыехаў у гэту краіну. І вось па некалькі разоў на год з Іркуцкай вобласці наведваюся на дачу ў в. Калодзезнае. Так што ўжо Беларусь лічу сваёй другой Радзімай. Час зараз няпросты, вакол неспакойная сітуацыя. Лічу, што ў дзяржаве павінна быць моцная цэнтралізаваная ўлада. У руках Прэзідэнта трэба засяродзіць усе паўнамоцтвы і рычагі, каб захаваць краіну. Браты-беларусы, шануйце тое, што ў вас ёсць! Галоўнае, каб усе пытанні вырашаліся мірна.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии