Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Большой шаг вперед в развитии страны

08.01.2022
Мы звярнуліся да прахожых на вуліцах Капыля з пытаннем: што яны чакаюць ад рэферэндума па прыняцці новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь? Наталля БЕЛКІНА, настаўніца Быстрыцкай СШ: — За апошнія гады наша краіна зрабіла вялікі крок наперад у сваім развіцці. І будучыя змены прадыктаваны самім часам. Я чакаю, што новая Канстытуцыя будзе больш сучаснай. Усебеларускі народны сход стаў неад’емнай часткай грамадска-палітычнага жыцця нашай краіны, таму афіцыйнае замацаванне паўнамоцтваў яшчэ больш павысіць яго значнасць у грамадстве. Выкананне тых функцый, якія атрымае сход, а пра гэта неаднойчы казаў Кіраўнік дзяржавы, дасць магчымасць вырашыць праблемныя пытанні, назапашаныя ў грамадстве. Праект вывучаем паступова. Гэта робім самастойна, можна атрымаць кансултацыю ў грамадскай прыёмнай, падчас дыялогавых пляцовак, сустрэч. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей