Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

День подписчика состоялся в Копыльском государственном колледже

30.12.2021
Калектыў рэдакцыі раённай газеты ў сваёй рабоце прытрымліваецца галоўнага прынцыпу — быць як мага бліжэй да чытачоў. Нам вельмі цікава ведаць, чым  жывуць людзі, што іх турбуе або радуе. Мы імкнёмся пабываць у самых аддаленых населеных пунктах. Усё гэта робіцца, каб наша раёнка стала цікавай для чытачоў любога ўзросту і каб у кожным доме яе свежы нумар чакалі з нецярпеннем. [caption id="attachment_109721" align="aligncenter" width="840"] ■ Супрацоўнікі каледжа Ірына Літвінка, Анатоль Пяткевіч (дырэктар), Наталля Кудзёлка, Наталля Лукашэвіч афармляюць падпіску ў аператара паштовай сувязі Ірыны Таратынавай[/caption] Каб даведацца меркаванні аб газеце, пачуць прапановы і заўвагі па змесце і афармленні выдання — мы наведваем розныя прадпрыемствы  і арганізацыі. Нас, работнікаў рэдакцыі, парадавала тое, што ўсе водгукі ў адрас раённага выдання станоўчыя. Вядома, мы зусім не лічым, што газета падабаецца ўсім і што яна — дасканалая. Патрэбна многа працаваць, каб апраўдаць той давер, які мы ўжо атрымалі ў землякоў. Але мы адкрыты для прапаноў і пажаданняў. Трэба адзначыць, што падчас наведвання Капыльскага дзяржаўнага каледжа многія ў гэты дзень аформілі падпіску на раённую газету. За некалькі гадзін на выданне падпісалася каля трыццаці чалавек. І кожны з іх атрымаў невялікі падарунак ад рэдакцыі. Сваімі ўражаннямі пра раёнку падзяліліся супрацоўнікі каледжа. Ірына ЛІТВІНКА, выкладчык: — «Слава працы» наша сям’я выпісвае з 1992 года. З таго моманту, як мы пераехалі ў Капыльскі раён з Чарнобыльскай зоны. Газета стала свайго роду даведнікам жыцця новага месца жыхарства, па якім мы знаёміліся са славутасцямі раёна, яго былым і сучасным, яго людзьмі, што ўносяць вялікі ўклад у развіццё Капыльшчыны. З раёнкай мы застаёмся і сёння. Нават і зараз, у сучасны век лічбавых тэхналогій, калі многія пагрузіліся ў віртуальнае жыццё і навіны праглядваюць з экранаў гаджэтаў, згадзіцеся, вельмі ж прыемна ўзяць у рукі «жывую» газету, якая пахне друкарскай фарбай і чытаць, чытаць… Жадаю ўсяму калектыву нашай слаўнай раёнкі творчага натхнення і росквіту, заўсёды ісці ў нагу з часам, заўсёды быць запатрабаванымі. Валянціна КОРБУТ, выкладчык: — Раённая газета ў нашай сям’і заўсёды жаданы госць. Бо з яе старонак мы даведваемся аб усіх навінах і падзеях, якія адбываюцца ў раёне. Нам падабаюцца і спецыяльныя, і многія матэрыялы, якія публікуюцца пад рознымі рубрыкамі. Няхай работнікам рэдакцыі і ў далейшым спадарожнічае поспех, а ў газеты будзе яшчэ больш чытачоў! Ірына ПЯТКЕВІЧ, бібліятэкар: — Раённая газета нам усім вельмі падабаецца. Чытаем яе з першай да апошняй старонкі. Для нас нават віншаванні з днём нараджэння — гэта таксама па-дзея і свайго роду інфармацыя: бо, убачыўшы знаёмыя імёны, як правіла, задумваешся аб мінулых гадах, успамінаеш тыя ці іншыя падзеі з жыцця. Акрамя таго, дзякуючы надрукаваным у газеце аб’явам мы маем магчымасць заказваць тое, што нам трэба. Многія знаёмыя кажуць, што раённую газету чытаюць з задавальненнем. Наогул, трэба адзначыць, у «СП» асвятляюцца ўсе сферы нашага жыцця. Таму дзякуй тым, хто працуе ў рэдакцыі, і ведайце, што мы не расстанемся з раёнкай! Дзень падпісчыка падарыў нам сустрэчу з сябрамі нашай газеты і даў адказ на пытанне: за што яны любяць раёнку. Дзякуй, што заўсёды з намі! Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей