Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

Что демонстрировали в новогоднюю ночь? По страницам "Слава працы" прежних лет

28.12.2021
Ля блакітных экранаў, або Пра тое, чым здзіўляў тэлевізар у ХХ стагоддзі. Гэта зараз мы, распешчаныя сучасным шматканальным тэлебачаннем,  не ведаем, што паглядзецьі асабліва ў святочную ноч. Аднак так было не заўсёды. Нашы бабулі і дзядулі, мамы і таты з захапленнем глядзелі тое, што паказвалі, з нецярпеннем чакалі любімых фільмаў і перадач. Што дэманстравалі ў навагоднюю ноч? Мы перагарнулі старонкі ранейшай «СП». Упершыню праграма тэлевізійных перадач з’явілася на старонках раёнкі толькі 6 студзеня 1967 года. Там была размешчана праграма аднаго тэлеканала, і перадачы пачыналіся з 11 гадзін. Акцэнт быў зроблены на школьныя канікулы: дэманстраваўся фільм «Чатыры танкісты і сабака». Далей ішла перадача – «Піянерыя» з паметкай «Трансляцыя на Маскву». Потым да блакітных экранаў запрашалі дашкольнікаў і малодшых школьнікаў: для іх дэманстравалася перадача з Кіева «Дударык». У 17.20 пачыналася навукова-папулярная перадача «Здароўе». Далей ішлі «Музычны маяк», расказ пра маладых вучоных рэспублікі «Няхай жывуць Архімеды!», канцэрт, «Эстафета навін», выступленне знешнепалітычных каментатараў «Спадчына 1966-га». Завяршалася тэлепраграма венгерскім мастацкім фільмам «Дваццаць гадзін». Апошні нумар газеты ў гэтым годзе выходзіў 28 снежня, і ў ім была надрукавана тэлепраграма толькі на 29 снежня. Таксама было змешчана шмат перадач для дзяцей: урок англійскай мовы, навукова-папулярная праграма «Эўрыка». Акрамя таго выходзілі праграмы, пры-свечаныя 50-годдзю святкавання Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі – «Дзень нараджэння краіны». Завяршалася праграма тэлеперадач святочным выпускам «У свеце танца», які пачынаўся ў 22.05. Ужо праз год, у 1968-м, тэлеперадачы пачыналіся ў 10.05 і заканчваліся ў 00.10. У апошнія дні снежня шмат чаго маглі пагля-дзець дзеці: лялечную інтэрмедыю «Умелыя рукі», мастацкі фільм «Дзеці капітана Гранта», навагоднюю эстрадную праграму для юнацтва «Ветру насустрач». Святочнасць адчувалася ад такіх праграм, як навагодняя вясёлая праграма «Ёлка запальвае агні», рэпартаж «Беларусь святочная», навагодняя сустрэча ў Маскоўскім тэатры аперэты «Будзьце, як дома». У 21.15 праграмай мініяцюр «Трынаццаць крэслаў» пачыналася каляровае тэлебачанне. У 23.50 –  віншаванне савецкага народа «З Новым годам, таварышы!». А завяршалася праграма прэм’ерай телевізійнага фільма «А трынаццатай гадзіне ночы». У святочную ноч з 31 снежня 1971 года на 1 студзеня 1972-га на экранах тэлевізараў ужо ішлі дзве праграмы: першая і другая. Трансляцыя першай пачыналася а 10-й гадзіне раніцы з навін. Потым да экранаў запрашалі дзетак на спектакль тэатра лялек «Навагоднія мары». За ім ішлі мастацкі фільм «Два сябры», навіны і тэлевізійная школа бальных танцаў  «Танцуйце з намі!». Затым – навагодні лялечны музычны агляд «Гэты неверагодны Бі-ба-бо». Каляровае тэлебачанне пачыналася ў 18.10 з мастацкага фільма «Снягурачка». Таксама ў гэты вечар можна было паглядзець телевізійны тэатр мініяцюр «Трынаццаць крэслаў», інфармацыйную праграму «Час». У 21.30 у рамках каляровага тэлебачання адбывалася прэм’ера мастацкага фільма «Карнавал» з Алегам Паповым. У 23.50 – віншаванне савецкаму народу «З Новым годам, таварышы!». І ў 00.05 пачынаўся «Навагодні агеньчык». Па другой праграме дэманстрацыя пачыналася толькі ў 17.00 з выступленняў лаўрэатаў міжнародных конкурсаў 1971 года. Пасля навін тэлегледачоў чакалі кінанарыс «Фестываль на Эльбе», тэлевізійны лялечны спектакль па аднайменнай казцы Дж. Радары і М. Сартарэлі «Трава жадання» і ўсімі любімы фільм «Золушка». Пасля фільма-канцэрта «Сустрэча апоўначы» ўсіх чакала віншаванне савецкаму народу «З Новым годам, таварышы!». Праз дзесяцігоддзе, 31 снежня 1981 года, ужо існавала тры праграмы. Першая пачынала трансляцыю ў 14.45 з мастацкага фільма «Прыгоды чатырох сяброў». Затым дэманстраваліся фільм-канцэрт «Зімовая казка», кінададатак «Відавочнае-неверагоднае», канцэрт «Зімовая казка». Да ўвагі аматараў самадзейнай творчасці прапаноўвалася выступленне мастацкіх калектываў краіны «Радзіма мая». Пасля традыцыйнай перадачы «Час» пачынаўся вясёлы мульт-канцэрт, за ім – лядовы баль з удзелам майстроў фігурнага катання. Пасля доўгачаканага віншавання савецкаму народу «З Новым годам, таварышы!» пачынаўся не менш чаканы «Блакітны агеньчык». Завяршаліся перадачы ажно пасля чацвёртай гадзіны раніцы «Мелодыямі і рытмамі эстрады». Другая праграма пачыналася толькі ў 20.00 з дакументальнага фільма «Роздум» (па старонках гумарыстычна-сатырычнай праграмы «І жартам, і ўсур’ёз»). Таксама ў 21.00 ішла праграма «Час». Затым – 1-я серыя мастацкага фільма «Пра беднага гусара замоўце слова». Працягвалася дэманстрацыя тэлеперадач кінанарысам «Блакітная квецень», а напрыканцы гучала віншаванне савецкаму народу «З Новым годам, таварышы!». Яно ж завяршала і трансляцыю трэцяй праграмы, якая пачыналася ў 13.25 з канцэрта артыстаў аперэты. Ды і наогул, тут былі змешчаны перадачы больш культурнай напраўленасці: «Мелодыі сонечных фарбаў» – пра творчасць народнага мастака СССР М. Сар’яна, канцэрт піяніста С. Патаніна, фільм-канцэрт «Я помню дзіўнае імгненне…» Якія тэлеперадачы ішлі 31 снежня 1991 года, мы, на жаль, не даведаемся, бо ў апошнім нумары за 28 снежня змяшчалася праграма толькі на 29-е. Усяго было тры тэлеканалы: «Праграма Беларускага тэлебачання», «Першая праграма» і «Расійскі канал». Усе тры пачыналі трансляцыю ў 8 гадзін. Беларускае тэлебачанне прапаноўвала да ўвагі гледачоў мастацкі фільм «Аднойчы праз 20 гадоў» і дакументальныя кінастужкі – «Горны край» і «Мінулае яшчэ наперадзе». Шмат перадач было спартыўнага характару: «Воднае пола. СКІФ – РШВСМ (Мінск) – ЦСК ВМФ (Масква)», «Амега-спорт прадстаўляе: кікбоксінг.  Нашы хлопцы ў Парыжы». У якасці забаўляльных перадач прапаноўваліся прэм’ера «Вянок» дзяржаўнага ансамбля Рэспублікі Беларусь «Песняры», музычная праграма па заяўках працаўнікоў Бярозаўскай ДРЭС. Хлопчыкі і дзяўчынкі збіраліся каля тэлеэкранаў у 20.45 на «Калыханку». Завяршала дэманстрацыю перадача «Пасля афганскай вайны». Першая праграма прадстаўляла такія папулярныя ў той час перадачы, як «ТСН» (Тэлевізійная Служба Навін), «Ранішняя зорка», «Клуб падарожнікаў», «Каханне з першага погляду», «Аншлаг» і «Парадыз-кактэйль». Больш сур’ёзны характар насілі перадачы «Клуб падарожнікаў», «Дыялог у прамым эфіры», праграма для вяскоўцаў «Ніва». Расійскі канал. Гэта назва гаворыць сама за сябе, бо там было змешчана больш перадач менавіта пра гэту рэспубліку. Мяркуйце самі: пра першага рускага фотамастака «Ніжагародская элегія», тэлевізійны тэатр Расіі – «Фестываль «Банварном», «Тварам да Расіі». У 20.20 пачыналася ўсімі любімая «Добрай ночы, малышы!». А калі адбылася ваша першая сустрэча з тэлевізарам? Якія праграмы любілі глядзець раней? Пішыце нам у рэдакцыю. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей