Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

55

Народный оркестр народных инструментов «Капыльскія дудары» - в числе лучших по итогам фестиваля «Напеў зямлi маёй»

08.12.2021
Дыплом ІІ ступені і камплект гукавога абсталявання атрымаў народны аркестр народных інструментаў «Капыльскія дудары» па выніках фестывалю народнай творчасці «Напеў зямлi маёй». Да ўдзелу ў творчым спаборніцтве рыхтаваліся загадзя. Кампазіцыю, якая называецца «Успамін старажытнага палаца» па матывах зборніка старадаўняй беларускай музыкі «Полацкі сшытак» спецыяльна для «Капыльскіх дудароў» напісала былая выпускніца Дзіцячай школы мастацтваў, а зараз малады кампазітар Ірына Аўсюк. [caption id="attachment_109014" align="aligncenter" width="840"] ■ На сцэне - педагогі Капыльскай ДШМ Крысціна Барысевіч і Дзмітрый Масілевіч[/caption] – Ідэя стварэння нумара нарадзілася яшчэ летам, калі мы ўпершыню прэзентавалі гэты спачатку толькі музычны праект падчас правядзення фестывалю гістарычных рэканструкцый, які праходзіў у Нясвіжы, – расказвае пра творчы шлях да поспеху дырэктар ДШМ Уладзімір Чаркас. – Асабліва прыемна, што музыку напісала наша выпускніца. А каб падрыхтаваць нумар, мы звярнуліся да Любові Галубовіч – рэжысёра народнага тэатра гульні і гумару «Капыльскія пацехі», які працуе пры РЦК. Яна паслухала мелодыю і прыдумала менавіта такі, у старажытным стылі, нумар. Танцавальную частку рыхтавалі нашы харэографы Людміла Беразоўская і Аляксандра Ермалінская. А на сцэне задуманае ажыццявілі педагогі і навучэнцы. Дарэчы, усяго ў конкурснай праграме прынялі ўдзел аматарскія калектывы з усіх 22 раёнаў Міншчыны і горада Жодзіна. Паказаць сваё майстэрства гледачам і заваяваць самую высокую ацэнку журы спрабавалі народныя і эстрадныя ансамблі танца, песні, духавыя аркестры, аркестры народных інструментаў і нават клуб традыцыйнага хлебапякарства. – Конкурс гэты дастаткова прэстыжны, таму і заахвочваць удзельнікаў мы вырашылі сур’ёзна. Напрыклад, ансамбль народнай песні «Марачаначка» з Клецка атрымаў Гран-пры конкурсу і ключы ад новага мікрааўтобуса, – адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Ала Шахоцька. – Мы радуемся і таму, што на сцэне выступаюць дарослыя і дзеці, і таму, што памяць аб традыцыях беларускага народа ўвасабляецца ў мастацтве. Акрамя дыпломаў кожны калектыў-удзельнік атрымаў камплект радыё- і музычнай апаратуры, наборы камп’ютарнай тэхнікі. Упэўнена, што падобныя мерапрыемствы з’яўляюцца правадніком таго, што народ будзе жыць, будзе памятаць свае карані. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота mlyn.by

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей