Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Падарункі для дарагіх жанчын

13.10.2011
У рамках тыдня Маці адбыўся шэраг мерапрыемстваў, арганізаваных супрацоўнікамі Капыльскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”. Першая сустрэча з маці Семежаўскага сельсавета прайшла ў чацвер, 6 кастрычніка, у мясцовай  школе. Словы ўдзячнасці, віншавання з надыходзячым святам – Днём маці - у адрас прысутных жанчын прагучалі ад дырэктара Капыльскага ТЦСАН, старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Святланы Маліноўскай, старшыні Семежаўскага сельвыканкама Марыі Стружко. А добрым падарункам для прысутных стаў канцэрт, падрыхтаваны выхаванцамі Грозаўскай школы-інтэрната Андрэем Хурсевічам, Святланай Казырыцкай, Таццянай Асядоўскай (музычны кіраўнік Віктар Мяцельскі). У наступны дзень для маці расчыніў дзверы дом сацыяльных паслуг в. Чырвоны Партызан, дзе запрошаных, акрамя вышейзгаданых арганізатараў сустрэч, віталі старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка, загадчыца дома сацыяльных паслуг Настасся Сяньчук. Выкладчыкі Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў падарылі прысутным вакальныя і музычныя віншаванні. Старшыня раённага таварыства Чырвонага Крыжа Ніна Жук уручыла жанчынам памятныя сувеніры ад арганізацыі, а чатыры мнагадзетныя сям’і таксама атрымалі гуманітарную дапамогу ад Капыльскага ТЦСАН. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКАХ: падчас сустрэчы з маці Семежаўскага сельсавета. Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей