Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Посмотрели состояние мостов в Копыле. Возник вопрос: а вдруг несчастье?

15.11.2021
Наш старажытны гарадок з кожным днём становіцца ўсё больш прыгожым. Асабліва ён змяніў свой выгляд за апошні год, калі рыхтаваўся да маштабных святаў. Вядома ж, у першую чаргу наводзіўся парадак у тых месцах, якія адразу кідаліся ў вочы: цэнтральныя плошчы і вуліцы. А калі яны хаваліся недзе ў глыбіні, то сюды не заўсёды даходзіў чалавек. Ды і дайсці сюды было не заўсёды проста… Гэта мы пра пад’езд і падход да крынічкі ля Замкавай гары збоку сквера каля р. Каменкі. У металічным, так званым пантонным, мосце ля Замкавай гары з цягам часу ўтварылася вялікая дзірка, у якую, здаецца, калі-небудзь трапіць кола аўтамабіля ці веласіпеда, ды так і застанецца. А калі гэта будзе дзіцячая каляска?.. А вось па драўляным мосце праз рачулку, у якім пагнілі дошкі, баючыся, каб не падвярнуць нагу, ходзяць не толькі дзеці, але і дарослыя. Тут жа часта можна сустрэць аматараў скандынаўскай хадзьбы. Пераадоленне гэтага мосціка становіцца сапраўднай перашкодай. [caption id="attachment_108246" align="aligncenter" width="840"] ▪ Пашкоджанні на драўляным мосце ля крынічкі[/caption] – Так, мы з сяброўкамі займаемся скандынаўскай хадзьбой, таму часта прыходзіцца пераадольваць гэты мост, – скардзіцца капылянка Галіна Іванаўна. – І вы ведаеце, кожны раз робім гэта з нейкім заміраннем сэрца. Можа, глыбіня рачулкі і невялікая, але ж вельмі не хочацца апынуцца ў вадзе, тым больш у халоднае надвор’е. Яшчэ адзін аб’ект, які выклікае неспакой, злучае тэрыторыю фізкультурна-аздараўленчага цэнтра і гарадской зоны адпачынку. Ён таксама пантонны і таксама з’ўляецца адным з любімых месц для адпачынку капылян, ды і не толькі. Аднак… Відаць, што сям-там зроблены металічныя латкі, але не ўсюды гэта выканана надзейна, на некаторых участках адсутнічае агароджа. Можна заплюшчыць вочы на гэтыя, здавалася б, невялікія недахопы. Але ў народзе кажуць: пакуль гром не грымне, мужык не перахрысціцца. Не хацелася б быць тым самым мужыком… Хто ж разбурае тое, што было створана для нашых даброт шмат гадоў таму? Вядома ж, гэта час. Але не абыходзіцца тут і без рук чалавечых, якія хочуць нешта зламаць, нашкодзіць, паказаць сваю моц. Не ўдалося нам толкам высветліць, хто ж з’яўляецца гаспадаром усіх наведаных аб’ектаў. Было б добра, каб яны знаходзіліся пад пастаянным наглядам і пры першай патрэбе рамантаваліся. Зразумела, бюджэтных сродкаў не заўсёды хапае на больш важныя справы, але і гэта не трэба пакідаць без увагі: а часам здарыцца няшчасце?.. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей