Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Председатель Копыльского райисполкома Сергей Пилищик провел очередной прием граждан (CMigrator copy 5)

12.11.2021
Вырашэнню бытавых пытанняў быў прысвечаны чарговы прыём грамадзян, які праводзіць кожную другую і чацвёртую сераду месяца старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык. Жыхарка дома № 4 па вул. Багдановіча ў Капылі Людміла Пятроўна ўзняла праблему з ацяпленнем кватэр у іх пад’ездзе. Добра, што надвор’е на працягу таго часу, калі былі перапады з цяплом, заставалася не вельмі халодным. Першыя заяўкі, якія паступалі ў службу ЖКГ, не выконваліся. Толькі праз некалькі дзён спецыялісты прыбылі на месца, каб ухіліць непаладкі, але і гэта было зроблена няякасна, таму перабоі заставаліся, асабліва ў кватэры заяўніцы. І вось жанчына была вымушана звярнуцца да кіраўніка раёна. [caption id="attachment_108191" align="aligncenter" width="840"] ▪ Сяргей Пілішчык дапамагае Людміле Пятроўне вырашыць яе праблему[/caption] — Разумею, што Ваша праблема накіпела, — адказаў Сяргей Пілішчык. — Мне сорамна, што ў нас працуюць такія спецыялісты. Можна было выехаць на месца, пагаварыць, расказаць, якія меры прыняць, каб забяспечыць сябе цяплом. Абяцаю, што факт будзе разгледжаны, вінаватыя панясуць пакаранне, а Вам будзе дадзены падрабязны адказ. — Вялікі дзякуй, што выслухалі і дапамаглі разабрацца ў праблеме, — сказала Людміла Пятроўна. Другое пытанне было прынята старшынёй райвыканкама па тэлефоне. Датычылася яно вулічнага асвятлення каля дома заяўніцы па вул. Лясной у в. Станькі. Справа ў тым, што ліхтар устаноўлены, але ён не гарыць. Старшыні Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаілу Валуевічу даручана вывучыць сітуацыю з выездам на месца.   Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей