Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

56

В рамках акции "Зеленый день" учащиеся Ванелевичской средней школы посадили клены

08.11.2021
У рамках акцыі па патрыятычным выхаванні «Зялёны дзень», што праводзілася ў нашай школе, мы, вучні Ванелевіцкай СШ, высадзілі на прышкольнай тэрыторыі 14 клёнаў. Мы атрымалі задавальненне ад праведзенай работы, добры настрой ад зносін адзін з адным, усведамленне таго, што кожны ўнёс свой уклад у азеляненне тэрыторыі вакол школы. Прыемна кожны раз, ідучы ў школу, пазіраць на пасаджаныя сваімі рукамі дрэўцы. Лічу, што такія мерапрыемствы не толькі спрыяюць паляпшэнню экалагічнай абстаноўкі і павышэнню якасці асяроддзя пражывання, але і фарміруюць экалагічную культуру ў нас, падрастаючага пакалення. Разам з іншымі вучнямі нашай школы мы будзем даглядаць зялёных гадаванцаў і далей, каб праз пэўны прамежак часу яны сталі прыгожай зялёнай алеяй на школьнай тэрыторыі і падарылі нам радасць і здароўе. [caption id="attachment_108060" align="aligncenter" width="840"] ▪ Кацярына Крычына, Дзмітрый Варэнік і Наталля Няронская садзяць дрэвы[/caption] Ды і наогул, вялікую колькасць вольнага часу са сваімі аднакласнікамі і сябрамі мы праводзім на школьным двары. Таму асабліва прыемна бачыць, што ў нас на прышкольнай тэрыторыі растуць дрэвы, дэкаратыўныя кустарнікі і кветкі, якія прыгожа цвітуць у летні час. У гэтым заслуга ўсіх, хто працуе ў нашай установе адукацыі, а таксама вучняў. Для кожнага з нас вельмі важна, які знешні выгляд мае школьны двор, бо ён з’яўляецца часткай адукацыйнага асяроддзя, у якім працякае працэс сацыялізацыі, выхавання і развіцця асобы нашых навучэнцаў. Кацярына Крычына, вучаніца 8 класа Ванелевіцкай СШ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей