Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

49

Трагедия д. Жаулки не оставляет равнодушными и через десятилетия

21.10.2021
Пра вёску Жавулкі напісана шмат, сабраны ўспаміны застаўшыхся ў жывых мясцовых жыхароў, пастаўлены помнікі. Аднак… Сучаснасць падкідвае ўсё новыя і новыя звесткі пра трагедыю, якая адбылася ў лютым 1943 года. Не так даўно ў рукі трапіў пажоўклы нумар «Калгасніка Капыльшчыны» за 12 ліпеня таго ж 1943-га. Аўтар, які падпісаўся проста Сцяпан Д., так апісваў лёс гэтай вёскі. «Прыгожая была вёска Жавалкі. Заможна і культурна жылі калгаснікі. Вечарамі на шырокай калгаснай вуліцы ярка гарэлі электрычныя фанары. Весела свяціла лампачка Ільіча ў кожнай сялянскай хаце. Багаты быў калгас «Чырвонаармеец». Чатыры фермы давалі прыбытак. На СТФ было 700 свіней. МТФ налічвала 400 галоў буйной рагатай жывёлы і маладняка, 160 добрых коней, шмат авец, кролікаў, вялікую пчолапасеку. 850 гектараў добрай, урадлівай зямлі, 25 гектараў саду мелі калгаснікі. На калгасным полі працавалі трактары, камбайны, іншая сельскагаспадарчая тэхніка. Весела і культурна праводзілі калгаснікі час адпачынку. У вялікім прыгожым клубе часта бывала гукавое кіно. У хаце-чытальне слухалі радыё, чыталі газеты і кніжкі. А колькі радасці было на вечарах самадзейнасці калгаснай моладзі. У прыгожым будынку змяшчалася школа. Далёка чутны былі звонкія, жыццярадасныя песні дзяцей. За гады савецкай улады з вёскі выйшла больш 30 настаўнікаў, дзясяткі камандзіраў Чырвонай Арміі, многа дактароў і іншых спецыялістаў. Моладзь навучалася ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах. І вось прыйшла дзікая арда фашысцкіх разбойнікаў і душагубаў. Нястала радасці і вяселля. У першыя месяцы нямецкія акупанты аграбілі калгас, забралі жывёлу і хлеб. Зімою гэтага года (1943-га – Рэд.) гітлераўскія разбойнікі учынілі ў Жавалках страшэннае злачынства. Раніцаю, калі ўсе сяляне былі дома, нямецкія бандыты расстралялі ў хатах усіх людзей, у тым ліку старыкоў, дзяцей, жанчын і дзяцей, а хаты з трупамі забітых запалілі. Так гітлераўскія палачы забілі амаль 600 чалавек нявіннага мірнага насельніцтва і спалілі ўсю вёску. Некалькі дзён абгарэлыя трупы і косці спаленых лю-дзей валяліся на папялішчах і толькі былі пахаваны сялянамі суседніх вёсак. [caption id="attachment_107537" align="aligncenter" width="840"] Прыкладна так выглядалі спаленыя вёскі, у тым ліку і на Капыльшчыне[/caption] Квітнеючую савецкую вёску фашысцкія людаеды ператварылі ў могілкі. Вось які новы парадак прынеслі нам гітлераўскія «вызваліцелі». Сыны і дочкі беларускага народу, помсціце за спаленыя вёскі, за тысячы растраляных, павешаных, спаленых і замучаных нашых братоў і сясцёр, бацькоў і мацярэй, жонак і дзяцей». «Гэта было зімою ў дзень 25-й гадавіны Чырвонай Арміі. На світанні саўгас імя Дзяржынскага быў акружаны немцамі і паліцаямі. Як бы з мэтаю праверкі дакументаў, усіх рабочых гітлераўцы сагналі ў адзін барак. Калі ўсе з сем’ямі былі сабраны, гітлераўскія людаеды ўчынілі нечуванае злачынства. Яны падпалілі барак з жывымі людзьмі, каб апошнія не ўцяклі, бандыты безупынна стралялі па вокнах з кулямётаў. Дванаццацігадоваму хлопцу Кясенка Леаніду ўдалося выскачыць з агню. Жандарм злавіў яго і жывым кінуў у агонь. Страшэннай смерцю загінулі 64 чалавекі. Паміраючы ў полымі агню, у жудасных муках, бязвінныя ахвяры фашысцкіх бандытаў прасілі адпомсціць за іх». Ці можам мы зараз пакінуць іх зварот без увагі?! Дзіяна ТКАЧЭНКА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей