Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

83

Вопрос наведения порядка на земле и благоустройства населенных пунктов на Копыльщине всегда актуален для районных властей

15.10.2021
Вынікі гэтай работы падводзяцца рэгулярна. Наша суразмоўца — старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. — Ірына Мікалаеўна, што зроблена сельвыканкамамі па добраўпарадкаванні за дзевяць месяцаў гэтага года? — Трэба адзначыць, што работы па добраўпарадкаванні ідуць амаль круглагадова. Зараз вядзецца абкошванне прыдамавых тэрыторый перад зімой. Працуюць касілкі і на дарогах. Вясковыя жыхары не толькі забяспечваюць выкананне патрабаванняў па ўтрыманні індывідуальнага жылля, але і наводзяць парадак на прылеглых тэрыторыях, некаторыя абкошваюць безгаспадарныя дамы, якія знахо-дзяцца побач з іх сядзібамі. Зразумела, што такім чынам яны клапоцяцца ў першую чаргу аб сваіх інтарэсах, абараняюць свае зямельныя ўчасткі ад распаўсюджвання пустазелля. Але сустракаюцца выпадкі, калі насельніцтва трэба заклікаць ці нават угаворваць, каб навесці парадак. Многія людзі з разуменнем прымаюць да ведама заўвагі і адэкватна рэагуюць на іх, а многім нават не патрабуецца рабіць ніякіх заўваг: сапраўдны гаспадар заўсёды сам трымае сваю гаспадарку ў належным стане. Хачу нагадаць, што па новых санітарных патрабаваннях тэрыторыя павінна быць абкошана на 10 м вакол домаўладання. Пры невыкананні выпісваем прадпісанні, сёлета іх ужо выдадзена 1822. — Яшчэ адно няпростае пытанне, над якім пастаянна працуюць сельвыканкамы, — безгаспадарныя будынкі. Што робіцца ў гэтым напрамку? — Мы працуем згодна з нарматыўнымі дакументамі. Створаны спецыяльныя камісіі, якія прызнаюць дамы пустуючымі, безгаспадарнымі. Адна праблема — знайсці правапераемніка, другая — угаварыць яго знесці або прывесці ў належны стан дом. Не кожны гэта можа зрабіць па аб’ектыўных прычынах (сталы ўзрост, адсутнасць матэрыяльных сродкаў і г.д.), а хтосьці і проста не жадае ісці насустрач. Для таго, каб населеныя пункты мелі належны выгляд, работы прадаўжаюцца. Дарэчы, ужо выкананы гадавы план па зносе старых дамоў. Неабходна было знесці 58 дамоў, а ліквідавалі ўжо 61. Вядома ж, на гэтым спыняцца не будзем і да канца года паказчык павысіцца. Актыўна працуюць Цімкавіцкі, Семежаўскі і Капыльскі сельвыканкамы. Адзначу, што пры падрыхтоўцы да двух значных для раёна рэспубліканскага і абласнога святаў усе сельсаветы аднесліся вельмі адказна, за што ім вялікі дзякуй. — Немалаважнае  месца   займае і добраўпарадкаванне могілак. Некалькі слоў пра гэта. — Работы актыўна вяліся за кошт суботнікаў, прыцягнення сродкаў і сіл насельніцтва, дзякуючы дапамозе актывістаў сельсаветаў. Напярэдадні памінальных дзён ачышчаем іх ад смецця, устанаўліваем кантэйнерныя пляцоўкі, пры дапамозе насельніцтва на могілках з’явілася 500 м новых агароджаў. — Ірына Мікалаеўна, шмат увагі надавалася спілоўванню аварыйна-небяспечных дрэў і пасадцы новых. — Безумоўна. Пры плане на год спілоўвання 905 старых дрэў ужо спілавана 1080. Працуем па заявах грамадзян ці самі вызначаем тыя, якія могуць нанесці шкоду. З запланаваных 870 дрэў ужо пасаджана 1314, яшчэ 500 павінны з’явіцца ў кастрычніку. — Зразумела, былі ж праведзены і іншыя работы. — Так. За гэты час было ліквідавана 319 стыхійных сметнікаў, у тым ліку за верасень — 58. Зааралі і пусцілі ў севаабарот 70 га пустуючых земляў. Знесена звыш 6,7 км старых агароджаў, насельніцтва ўстанавіла 8,4 км новых. Планы па барацьбе з баршчэўнікам Сасноўскага хімічным і механічным спосабам выкананы. — Дзякуй за размову.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей