Завітаўшы на будоўлю, адразу былі вельмі ўражаны: тратуарную плітку на сцежцы да капліцы ўкладвала старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава.
[caption id="attachment_107386" align="aligncenter" width="840"]
■ Алена Острыкава займаецца ўкладкай пліткі[/caption]
— Алена Мечыславаўна, Вы яшчэ раз даказваеце, што майстар на ўсе рукі, ды і мужчынскія справы Вам пад сілу, — са здзіўленнем звярнуліся мы.
— Робім, як атрымліваецца, прафесіяналы будуць судзіць. А выконваць мужчынскую работу нас прымушае жыццё і пасада. Мы павінны ўмець усё, а калі робіцца ўсё разам, то і работа ладзіцца, — расказвае старшыня.

У сельвыканкаме ўжо сфарміравалася свая брыгада, якая штодзень займаецца навядзеннем парадку. Гэта работнікі апарату сельвыканкама, сельгаспрадпрыемстваў, школ і іншыя прадстаўнікі сацыяльнай сферы. Падтрымку ў забеспячэнні пліткай аказалі старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Пасадачны матэрыял для азелянення ўдзельнікі брыгады адшукваюць самі ці спецыяльна вырошчваюць на сваім агародзе.
— Дабудаваць капліцу — гэта мой доўг перад насельніцтвам і перад маім мужам, які нядаўна заўчасна пайшоў з жыцця, — хаваючы слёзы гаворыць Алена Мечыславаўна. — Разам з ім мы пачыналі ўсю гэту справу: залівалі фундамет, устанаўлівалі дах, купал, а завяршаць вось даводзіцца адной… Дзякуй, што ёсць добрыя людзі, якія падтрымліваюць.
[caption id="attachment_107388" align="aligncenter" width="650"]
■ На пасадцы кустарнікаў заняты работнікі сельвыканкама Наталля Жук і Галіна Чупрыяноўская[/caption]
Увогуле ж, мерапрыемствы, накіраваныя на навядзенне парадку і добраўпарадкаванне тэрыторый Цімкавіцкага сельсавета, вядуцца сістэматычна і ахопліваюць усе населеныя пункты. Ранняй вясной наведзены парадак на падведамасных тэрыторыях, абноўлены фасады некаторых будынкаў.
Шмат работ праведзена напярэдадні значных святаў, што прайшлі ў верасні на Капыльшчыне. Вялікая ўвага была нададзена населеным пунктам, якія знаходзяцца на ўездзе ў раён, — Кукавічы і Вялікая Раёўка, дзе працавалі брыгады па зносе старых дамоў, спілоўванні, раскарчоўванні дрэў і ўключэнні ўчасткаў у севаабарот.
[caption id="attachment_107390" align="aligncenter" width="840"]
■ Каплічка амаль гатова да адкрыцця[/caption]
Некаторыя пустуючыя ўчасткі пераразмяркоўваюцца паміж мясцовымі жыхарамі, якія жадаюць займацца асабістай падсобнай гаспадаркай.
У Вялікай Раёўцы сёлета было праведзена вялікае свята вёскі, падчас якога таксама закладзены камень пад будаўніцтва капліцы з купеллю і міні-дэндрапаркам. Зараз рыхтуецца дакументацыя.
Вядома ж, выдалялі аварыйныя дрэвы, хмызняковы і драўняны параснік на могілках, ля асобных пустых дамоў (іх, дарэчы, каля 500). Накіраваны лісты аб неабходнасці навесці парадак на прыдамавых тэрыторыях спадчыннікам і ўласнікам будынкаў, у тым ліку і старых. На працягу гэтай работы асаблівая ўвага надаецца рамонту і ўстаноўцы агароджаў, зносу пустуючых дамоў і ўключэнню ўрадлівых зямель у севаабарот, ўладкаванню пляцовак і кантэйнераў для збору смецця і шэрагу іншых мерапрыемстваў.
У выкананні многіх работ адчувальная дапамога мясцовых сельгаспрадпрыемстваў — філіяла «Вялікая Раёўка», ААТ «Капыльскае» і СГФ «Руднае».
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии