Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

64

У Капылі разам з абласнымі прайшлі і раённыя «Дажынкі» (CMigrator copy 1)

25.09.2021
«Дажынкі» – самае галоўнае свята ў календары аграрыяў. Спрадвеку прынята адзначаць гэты дзень маштабна, з вялікім размахам. Тым больш, калі яно супадае з абласным святам працаўнікоў вёскі. У гонар лепшых хлебаробаў уборачнай кампаніі 2021 года Капыльшчыны была праведзена ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання, у іх адрас гучалі нумары канцэрта мастацкай самадзейнасці. Працаўнікі кожнага з сельгаспрадпрыемстваў прадставілі свае імправізаваныя падвор’і караваі, якія сімвалізавалі пачэсны ўклад у агульны капыльскі намалот новага ўраджаю. Дарэчы, у гэтым годзе валавы збор збожжавых і зернебабовых склаў каля 133 тысяч тон. - «Дажынкі» – гэта не толькі галоўнае свята ўдзельнікаў уборачнай кампаніі, працаўнікоў аграпрамысловага комплексу. Гэта падзея аб’ядноўвае прадстаўнікоў усіх галін народнай гаспадаркі, даючы магчымасць кожнаму далучыцца да традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, - адзначыў першы намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Ракевіч падчас прыняцця каравая з мукі новага ўраджаю. - Мы ўдзячны за працу лепшым прадстаўнікам сельскагаспадарчых арганізацый раёна. Змяніўшы рабочую форму на салідныя касцюмы з гальштукамі і яркія ўборы, лідары жніва прымалі заслужаныя ўзнагароды. Шчырыя словы падзякі за плённую працу на адрас самых руплівых аграрыяў разам з Віталем Ракевічам выказалі Міхаіл Бода – старшыня Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, ІрынаСцяпура — старшыня раённага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, ЛюдмілаКамёнка – старшыня раённага Савета ветэранаў. Назавём імёны толькі абсалютных лідараў. Пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказачыкаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур сярод сельскагаспадарчых  арганізацый  раёна першае прызавое месца прысуджана УП «ПІК-Лясное» (дырэктар Леанід Буцэвіч).  Сярод  галоўных аграномаў Дыпломам  раённага выканаўчага камітэта за першае месца ўзнагароджаны  намеснік дырэктара па расліннаводстве гэтага ж сельгаспрадпрыемства Леанід Новік. Ігар  Зянько, намеснік дырэктара па механізацыі ААТ «Старыца-Агра» адзначаны сярод галоўных інжынераў. Сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў лепшым прызнаны пад кіраўніцтвам Сяргея Клочкі з УП «ПІК-Лясное». У ліку лепшых вадзіцелеў у раённым спаборніцтве пераможцам вызначаны Іван Галубовіч з ААТ «Капыльскае». Першае месца сярод маладзёжных экіпажаў заняў Мікалай Галушка з ААТ «Капыльскае», а сярод вадзіцеляў Віктар  Мысліцкі з ААТ «Старыца-Агра». Пераможцамі ў раённым спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў сярод звенняў аператараў збожжасушыльных установак стала звяно з ААТ «Піянер-Агра» у складзе Тараса Жанчака, Кірыла Апанасчыка, Яўгена Здановіча і Мікалая Здановіча. За вялікі асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці  і дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю ўзнагароды ўручаны шэрагу працаўнікоў ад абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў, структурных падраздзяленняў прафсаюза аграпрамысловага комплексу, раённага Савета ветэранаў. Па традыцыі адбылася перадача дажыначнага снапа той гаспадарцы, дзе ў наступным годзе пройдуць раённыя «Дажынкі». Такога гонару ўдастоена УП «ПІК-Лясное». Сяргей КОЗЕЛ  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей