Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Актыўнасць - стыль яе жыцця

27.05.2010

Пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання “БРСМ” дзяржаўнай установы адукацыі “Капыльскі СПЛ” з’яўляецца самай вялікай у раёне. У яе склад уваходзіць 191 малады чалавек. З 2009-га ўзначальвае пярвічку Вікторыя Прахарэня. Два гады таму прыйшла яна працаваць у ліцэй на пасаду бібліятэкара. Як адзначыла дзяўчына, бібліятэку моладзь наведвае даволі часта. Асабліва шматлюдна па вечарах. Цікавяцца разнастайнай літаратурай, але юнакі  аддаюць перавагу навукова-фантастычнаму жанру, а дзяўчаты – любоўным раманам.

Работу Вікторыя спалучае з вучобай, і ў гэтым годзе завочна заканчвае філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. У вольны час захапляецца лыжамі, любіць пакатацца на каньках, паплаваць у басейне. Магчыма, таму яна заўсёды актыўная, у добрым настроі і з чароўнай усмешкай.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей