
У рэдакцыю райгазеты звярнуўся жыхар аг. Быстрыца І. П. Сасуноўскі наконт таго, што насупраць яго дома вялікія зараснікі баршчэўніку Сасноўскага.
Заўвага была паслана на рэагаванне ў адпаведныя інстанцыі. Так, з Блеўчыцкага сельвыканкама атрыманы наступны адказ:
“Блеўчыцкі сельскі выканаўчы камітэт наконт звароту грамадзяніна аг. Быстрыца І. П. Сасуноўскага ў рэдакцыю газеты “Слава працы” па пытанні скошвання баршчэўніку паведамляе, што 7 і 8 верасня на дадзеных участках зямлі праведзена падкошванне пустазелля тэхнікай ААТ “Ціміразеўскі”.
Старшыня сельвыканкама С. А. Выскварка”.
Ад раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя паступіў адказ за подпісам начальніка Ігара Чаркаса:
“Райінспекцыяй ПРіАНА 14 верасня 2011 г. праведзена паўторная праверка ходу выканання работ па скошванні пустазелля і баршчэўніку Сасноўскага на тэрыторыі аг. Быстрыца, згодна са зваротам грамадзяніна І. П. Сасуноўскага.
У ходзе праверкі ўстаноўлена, што ААТ “Ціміразеўскі” аказана дапамога сельвыканкаму ў выкананні названых работ на землях агульнага карыстання. Была выдзелена касілка, работы праведзены 7 і 8 верасня”.
Ад рэдакцыі. Супрацоўнік рэдакцыі разам з начальнікам інспекцыі ПРіАНА і старшынёй сельвыканкама сустрэліся з жыхаром аг. Быстрыца І. П. Сасуноўскім, які пацвердзіў, што пытанне вырашана станоўча і ніякіх прэтэнзій у яго не ўзнікае.
Комментарии