15 верасня – Дзень бібліятэк
У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства ў Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя Анатоля Астрэйкі прайшла прэзентацыя першага нумара літаратурнага альманаха «Родныя пагоркі», які выдала літаб'яднанне «Вясёлка» пры падтрымцы газеты «Наша слова». Укладальнік і аўтар прадмовы — загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі ўстановы культуры Ірына Пятровіч, рэдактар — Станіслаў Суднік.

Прэзентацыя праходзіла ў цёплай атмасферы за салодкім сталом. Вядучыя свята — Людміла Насевіч і Ірына Пятровіч. На імпрэзу сабраліся аўтары альманаха, з Ліды прыехаў рэдактар Станіслаў Суднік, а з Нясвіжа — старшыня раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы, краязнаўца Наталля Плакса.
[caption id="attachment_106012" align="aligncenter" width="840"]
■ Вядучыя – Людміла Насевіч і Ірына Пятровіч[/caption]
Назву альманаху даў верш Станіслава Судніка, змешчаны на вокладцы. У выданне «Родныя пагоркі» ўвайшлі творы 14 аўтараў. У ім усяго 120 старонак, і ахапіць усю капыльскую літаратуру яно не магло, таму ёсць над чым працаваць пры падрыхтоўцы наступнага нумара — лічыць рэдактар Станіслаў Суднік.

Падчас прэзентацыі аўтары чыталі свае вершы, змешчаныя ў зборніку, якія пранікнуты любоўю да радзімы. Расказвалі пра сябе і сваю творчасць Ядвіга Малевіч, Любоў Мотуз, Аляксей Траццяк, Наталля Раеўская, новы аўтар аб’яднання Марына Коршук і ўсе жадаючыя. Гучалі песні на словы Мікалая Майсюка ў выкананні аўтара і Яўгеніі Леус.

[caption id="attachment_106013" align="aligncenter" width="840"]
■ Выступае Ядвіга Малевіч, побач з ёю – Любоў Мотуз і Мікалай Майсюк[/caption]
Прысутныя ўзгадалі, як у 60-я гады пры газеце «Слава працы» ўзнікла літаб'яднанне «Вясёлка», як праз пэўны час яно заняпала і як потым было адноўлена.
Напрыканцы адбылася яшчэ адна прэзентацыя. Ветэран педагагічнай працы Анна Іосіфаўна Арлоўская прадставіла кніжачку сваіх успамінаў «Памяць не мае межаў».
Цікавым і змястоўным было выступленне краязнаўцы Наталлі Плаксы, якая дапоўніла асноўнае дзейства прэзентацыяй мастацкага календара «Маляванкі-суседкі (Капыльшчына, Нясвіжчына, Клеччына)».

Былі прадстаўлены маляванкі з калекцыі Наталлі Васільеўны. Адна з іх пэндзля Юзафа Мысліцкага, намаляваная ў в. Сейлавічы Нясвіжскага раёна, а сам Юзаф Мысліцкі паходзіў з вёскі Чарнагубава Капыльскага раёна.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии