Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Асноўны клопат – стан вады

29.09.2011
На прамую лінію з галоўным санітарным урачом раёна Аляксеем Каралём паступілі тры тэлефонныя званкі. Першай звярнулася Ірына Іванаўна Кандрукевіч, якая пражывае па вул. Я. Коласа г. Капыля. Яна пацікавілася якасцю вады з калодзежа ля яе дома. Спецыялістамі Капыльскага раённага цэнтра гігіены і эпі-дэміялогіі быў праведзены адбор проб з шахт калодзежаў па вул. Я. Коласа і зроблены лабараторныя даследаванні, па выніках якіх высветлілася наступнае: па арганалептычных, фізіка-хімічных і мікрабіялагічных паказчыках вада ля дамоў №№ 47 і 51 адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўна-прававых актаў. Галіна Яфімаўна Кульбіцкая, якая пражывае ў в. Мазалі, пацікавілася, ці можна складзіраваць пустазелле на прылягаючай да калодзежа тэрыторыі з боку прысядзібнага ўчастка суседзяў. У адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў “Гігіенічныя патрабаванні да крыніц нецэнтралізаванага пітнога водазабеспячэння насельніцтва” забараняецца стварэнне часовых крыніц бактэрыялагічнага і хімічнага забруджвання (кампостныя кучы, складзіраванне гною, адходаў і інш.) у радыусе 20 метраў ад калодзежа. Забарона складзіравання пустазелля патрабаваннямі не рэгламентуецца. Жыхарка аг. Пясочнае Алена Сяргееўна Аўсяннікава папытала, ці адпавядае вадаправодная вада іх населенага пункта арганалептычным паказчыкам. Супрацоўнікі ДУ “Капыльскі райЦГЭ” зрабілі адбор проб вады з размеркавальнай сеткі, правялі лабараторныя даследаванні. Па арганалептычных, фізіка-хімічных паказчыках вада адпавядае патрабаванням для крыніц цэнтралізаванага водазабеспячэння. Падрыхтаваў Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей