Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

“Капыльскія пагоркі” – наш брэнд

28.09.2011
Чытачы “Слава працы” ведаюць дастаткова падрабязна пра адно з вялікіх спартыўных святаў нашага раёна – “Капыльскія пагоркі”, арганізатараў, што дапамагаюць зрабіць мерапрыемства цікавым і поўным на відовішчныя моманты. Але бывае па-за кадрам застаюцца тыя, хто пастаянна падтрымлівае Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу яшчэ і таму, што гэта – брэнд, візітная картка нашай Капыльшчыны. Так, напрыклад, хацелася б назваць індывідуальных прадпрымальнікаў С. Стральчэню, І. Герык, Ал. Вабішчэвіча, С. Вайтовіча, А. Марыновіча,  А.  Калацкага,  С.  Астрэйку, С. Траццяка, Я. Мамаева, М. Давідовіча, А. Жогаля. Дзякуючы іх фінансавай падтрымцы дзеці, якія прысутнічалі на свяце, бясплатна карысталіся атракцыёнам “надзіманая горка”. Для камфортнага знаходжання замежных делегацый пастараліся і нашы прадпрыемствы. Сярод іх – ААТ “Старыца-Агра” (дырэктар У. Рудакоўскі), “Піянер-Агра” (А. Макарчук), “Скабін” (В. Станкевіч), “Прагрэс-2010” (В. Тароцька), ЖКГ (Г. Карэеў). Сваю лепту ўнеслі таксама аддзелы культуры (Н. Царкова), адукацыі (А. Абросімаў). ААТ “Капыльскі МСЗ” (І. Горбач) у якасці дадатковага прыза падрыхтаваў сваю салодкую і карысную прадукцыю для юных удзельнікаў мерапрыемства. Відавочна, што ўсе намаганні людзей, якія маюць дачыненне да фестывалю “Капыльскія пагоркі”, маюць на мэце зрабіць яго больш каларытным, прывабным і запамінальным. Таму геаграфія  капыльскага свята будзе пашырацца пастаянна. Як доказ – жаданне адміністрацыі г. Чэхава Расійскай Федэрацыі ўжо ў наступным годзе выставіць каманду свайго раёна. Сяргей ЛАЗОЎСКІ    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей