Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

147

У Дзень беларускага пісьменства для дзяцей усіх узростаў былі падрыхтаваны дзіцячыя пляцоўкі

08.09.2021
Раённай бібліятэкай імя Астрэйкі арганізавана інтэрактыўная выстава “Радзіма мая – Капыль”, “Капыльская азбука” пра радзіму вялікіх людзей капыльскага краю з QR кодамі, а таксама пляцоўка “Літаратурны зэдлік”. Мастацкі пленэр навучэнцаў Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў сумесна з раённай бібліятэкай арганізаваны праект "Книга. Кисти. Карандаш", дзе было прадстаўлена дзве намінацыі "Малая Радзіма вялікіх людзей" і "Звонкае слова паэта натхняе". Апошняя накіравана да 110-годдзя з дня нараджэння паэта-земляка Анатоля Астрэйкі. Усе пераможцы конкурса ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і дыпломамі. Таксама былі арганізаваны квэст-гульні і разнастайныя атракцыёны, дзе ніводзін падлетак не засумаваў. Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей