Вельмі цікава былі аформлены тэматычныя пляцоўкі устаноў адукацыі, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства.
[caption id="attachment_105746" align="aligncenter" width="840"]
Мікалай Башко і Алена Карповіч наведваюць выставу[/caption]
Напрыклад, пляцоўка Каменскага ВПК д/с-СШ была прысвечана знакамітаму земляку, пісьменніку Яну Скрыгану. Тут жа устаноўлены невялікі макет хаты, дзе нарадзіўся літаратар, яго кнігі.
[caption id="attachment_105745" align="aligncenter" width="840"]
Дачка Яна Скрыгана Галіна Іванаўна ля стэнда Каменскага ВПК д/с-СШ[/caption]
– На свята я прыехала з вельмі добрым настроем, – гаворыць дачка пісьменніка Галіна Скрыган. – Ды і навогул са школьным музеем мы падтрымліваем цесную сувязь, а сёлета адсвяткуем 10-годдзе са дня яго адкрыцця.
Выстава СШ № 2 г. Капыля таксама была прысвечана вядомаму земляку Цішку Гартнаму, а дашкольныя ўстановы зрабілі акцэнт на творчасці як сваіх выхаванцаў, так і выхавальнікаў.
[caption id="attachment_105744" align="aligncenter" width="840"]
Выстава СШ № 2[/caption]
І амаль у кожнай – на старонках кніг былі змешчаны вершы пра родны Капыль.
[caption id="attachment_105743" align="aligncenter" width="840"]
Прэзентацыя Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці "Сонейка"[/caption]
[caption id="attachment_105742" align="aligncenter" width="840"]
Анёлы, якія вырабілі супрацоўнікі ЦКРАіР[/caption]
Павільён гімназіі № 1 Капыля прывабліваў цікавымі рарытэтнымі рэчамі: “Священной исторіей ветхаго и новага завъта” выдання 1887 года, драўляным ліхтарыкам і пацямнелым ад часу самаварам.
[caption id="attachment_105741" align="aligncenter" width="840"]
Падарожжа по Капыльшчыне ад гімназіі № 1[/caption]
А педагогі Доктаравіцкай СШ з гонарам прадстаўлялі свайго земляка, паэта Аляксея Коршака, які загінуў у маладым узросце на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
[caption id="attachment_105740" align="aligncenter" width="840"]
Выстава Доктаравіцкай СШ[/caption]
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Комментарии