Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

У Капылі на Дзень пісьменства бібліятэкі ператварыліся ў літаратурныя гасцёўні і кафэ

06.09.2021
У адкрытай Алеі пісьменнікаў запрашала да сябе літаратурная гасцёўня Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі. Тут любы жадаючы змог прачытаць верш ці ўрывак з прозы, а трансляцыя чытання будзе ажыццяўляцца дзякуючы сучасным інфармацыйным тэхналогіям  праз сацыяльныя сеткі мерапрыемства. Акрамя гэтага можна зрабіць памятны запіс старадаўнім пяром і чарнілам у памятнай кнізе. Дарэчы, у мерапрыемстве прынялі ўдзел усе раённыя бібліятэкі вобласці, дэманструючы тэматычныя выставы. А вось пляцоўка ”Літаратурнае кафэ“ запрасіла да сябе на літаратурна-музычную кампазіцыю ”Песняры беларускага слова“, прысвечаную творчасці беларускіх паэтаў. У ”Літаратурным батле“ спаборнічалі ўдзельнікі народнага клуба паэтаў і кампазітараў ”Жывіца“ ДУ ”Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці“. Даспадобы прыйшліся гледачам конкурсы эпіграм, бурымэ, літаратурныя віктарыны і іншыя мерапрыемствы. — Мы вельмі любім свой край, зберагаем яго спадчыну, — таму і прыехалі да вас на свята, — падзяліліся педагогі і вучні са Слоніма. — Два гады таму такі ж Дзень адзначаўся і ў нас. Нам ёсць з чым параўноўваць. У нас не было такой раскошы. Прыгожы, самабытны горад, добразычлівыя людзі, цікавая праграма — усё гэта вабіць да сябе. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей